https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"МАЗ" Сяргея Вязовіча апусціўся на 21-е месца ў агульным заліку на "Дакары-2017"


Пра гэта паведамілі ў кампаніі velcom, што выступіла тэхнічным партнёрам каманды "МАЗ-СПОРТаўта".
На "Дакары-2017" у Паўднёвай Амерыцы экіпаж "МАЗа" на чале з Сяргеем Вязовічам з-за тэхнічнай няспраўнасці на чацвёртым спецучастку, якая каштавала гоншчыкам прыблізна тры гадзіны, апусціўся на 21-е месца ў агульным заліку і страціў шанц трапіць на п`едэстал ралі-рэйду.

Чацвёрты этап стаў цяжкім выпрабаваннем для экіпажаў: упершыню гоншчыкаў на адной трасе чакалі не толькі стромкія горныя пад`ёмы, але і дзюны, больш характэрныя для пустыннай мясцовасці. Акрамя гэтага, грузавік, якім кіруе Вязовіч, сутыкнуўся з сур`ёзнымі тэхнічнымі праблемамі, з-за якіх яму давялося спыніцца. На дапамогу прыйшоў экіпаж Аляксея Вішнеўскага, які ішоў ззаду. На ліквідацыю непаладак пайшло больш за тры гадзіны, пасля чаго "МАЗы" працягнулі гонку і дабраліся да фінішу.

У выніку Вязовіч скончыў этап на 36-м месцы, патраціўшы на праходжанне спецучастка 8 гадзін 30 хвілін. Яго адставанне ад пераможцы заезду, галандца Жэрара дэ Роя на Iveco, склала амаль 3 гадзіны 35 хвілін. На ніжэйшым радку фінішаваў Аляксей Вішнеўскі, прайграўшы "лятучаму галандцу" прыкладна 3 гадзіны 44 хвіліны.

У генеральнай класіфікацыі Сяргей Вязовіч перамясціўся на 21-ю пазіцыю. Лідарам гонкі стаў Дзмітрый Сотнікаў, якога мазаўскі экіпаж абагнаў на папярэднім этапе. Цяпер лідар беларускай каманды адстае ад яго на 3 гадзіны 21 хвіліну. Аляксей Вішнеўскі размяшчаецца на 26-м месцы і прайграе камазаўскаму пілоту 4 гадзіны 27 хвілін (разам з 20 хвілінамі штрафнога часу).

"МАЗ" Аляксандра Васілеўскага прайшоў спецучастак без сур`ёзных цяжкасцяў за 5 гадзін 48 хвілін, заняўшы 16-е месца і адстаўшы ад пераможцы этапу на 52 з паловай хвіліны. У агульным заліку ён займае 15-е месца і прайграе лідару гонкі больш за 69 хвілін.

Пяты этап "Дакара-2017" пройдзе ў Балівіі і будзе ўключаць як небяспечныя горныя ўчасткі, так і некалькі адрэзкаў з дзюнамі. Працягласць спецучастка 438 км. Гоншчыкам і штурманам трэба будзе быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі — цана памылкі на такіх этапах вельмі высокая.

На "Дакар" беларусы прывезлі два абноўленыя спорткары "МАЗ". Гоначныя аўтамабілі аснашчаныя 12,5-літровымі маторамі магутнасцю 930 к. с., якія створаныя чэшскай камандай Buggyra. Канструкцыя грузавіка стала больш надзейнай, а ў салоне з`явіўся кандыцыянер. У аўтамабілі таксама ўбудаваная сістэма круіз-кантролю. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага вядзе грузавік папярэдняга пакалення з агрэгатам Тутаеўскага маторнага завода.

Мінскі аўтазавод удзельнічае ў марафоне "Дакар" шосты раз. Ралі-рэйд праходзіць з 2 па 14 студзеня па тэрыторыях трох краін — Аргенціны, Балівіі і Парагвая. Працягласць маршруту складае прыкладна 9 тыс. км. У класе грузавікоў у ралі бяруць удзел 50 экіпажаў. Асноўнымі канкурэнтамі беларусаў выступаюць КАМАЗ, Iveco, MAN, Renault і Tatra.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2017
 
Дата публикации:06.01.2017
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1048
 
Ключевые слова:
Авторалли Дакар-2017 Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме