https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прыме ў 2019 годзе чэмпіянат Еўропы па спачане


Пра гэта паведаміў старшыня ГА "Беларуская федэрацыя спачана" Андрэй Калістаў.
"У Токіа прайшоў 42-і чэмпіянат свету па спачане, які сабраў 1,5 тыс. удзельнікаў з 26 краін свету. Зборная Беларусі выступіла на такіх спаборніцтвах упершыню і пры гэтым вельмі дастойна: спартсменка Марыя Татарынава заваявала срэбны медаль у 5Q Кадачы (кароткі меч).

Але яшчэ ў час спаборніцтваў прайшоў міжнародны кангрэс, на якім быў перагледжаны графік чэмпіянатаў на бліжэйшыя гады і вызначана, што Беларусь, якая раней разглядалася як гаспадыня чэмпіянату Еўропы па спачане ў 2018 годзе, прыме яго ў 2019-м", - растлумачыў Андрэй Калістаў, які таксама з`яўляецца галоўным трэнерам нашай зборнай і старшынёй ГА "Беларуская федэрацыя спачана".

На кангрэсе таксама была заслухана справаздача беларускай федэрацыі аб першым міжнародным фестывалі спачана, праведзеным у жніўні 2016 года на базе санаторыя "Лясное" ў Докшыцкім раёне.

У праграме былі судзейскі семінар і міжнародны турнір BELARUS OPEN - 2016. Акрамя таго, удзельнікі кангрэса абмеркавалі інтэрактыўны праект "Беларускае лета - 2016", часткай якога стаў фестываль спачана, які сабраў гасцей з Беларусі, Расіі, Японіі, Эстоніі, Італіі і Украіны.

"Арганізацыя гэтай падзеі атрымала высокую ацэнку, і адразу на кангрэсе было вырашана правесці ў Беларусі другі такі фестываль у 2017 годзе. Гэта значыць, што інтэрактыўны праект "Беларускае лета - 2017" адбудзецца", - падкрэсліла дырэктар афіцыйнага тураператара федэрацыі "РайдаТур", адзін з арганізатараў праекта і фестывалю, Віялета Грудская.

Спорт чанбара (спачан) - сучасны від японскіх адзінаборстваў, свабоднае фехтаванне на бяспечных мячах. У Японіі спачан - афіцыйны від спорту, як і ў некаторых краінах. У Беларусі яго папулярнасць набірае абароты: ім займаюцца дзеці і дарослыя ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях, у Брэсце, Магілёве і, вядома, Мінску. У верасні бягучага года зарэгістравана ГА "Беларуская федэрацыя спачана".

У 2015 і 2016 гадах зборная Беларусі неаднаразова прымала ўдзел у адкрытых турнірах і чэмпіянатах Расіі і прывозіла медалі і кубкі. На тэрыторыі Беларусі праводзіліся сумесныя з расіянамі трэніроўкі, зборы і спаборніцтвы, уласныя адкрытыя турніры.

У маі гэтага года Беларусь упершыню прыняла ўдзел у 9-м чэмпіянаце Еўропы па спачане ў Парыжы і вярнулася з бронзавым медалём. Першы ўдзел нашай краіны ў чэмпіянаце свету таксама стаў паспяховым.

30 лістапада 2016, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.11.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:938
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Единоборство Спочан Танбара Самурайский поединок Фехтование Туризм Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме