https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гендырэктар "Белавія": Кампаніям-лаўкостарам Мінск не цікавы


Беларуская авіякампанія не перашкаджае прыходу ў краіну бюджэтных перавозчыкаў.
Кампаніям-лаўкостарам Мінск не цікавы, заявіў генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў 17 сакавіка на пасяджэнні калегіі дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму ў адказ на прэтэнзіі прадстаўнікоў турыстычнай галіны аб тым, што беларуская авіякампанія перашкаджае прыходу ў краіну бюджэтных перавозчыкаў.

"Няма ніводнай заяўкі лаўкост-кампаній на палёты з нейкіх еўрапейскіх гарадоў у Мінск, якую б авіяцыйныя ўлады не задаволілі ці не дазвалялі лятаць", — сказаў Гусараў.

Паводле слоў гендырэктара "Белавія", прапрацоўваецца пытанне аб магчымых палётах у Мінск арабскай лаўкост-кампаніі Fly Dubai. "Хутчэй за ўсё, яны паляцяць, хоць сёння эканоміка не вельмі да гэтага схіляецца", — адзначыў ён.

"Але нікому з еўрапейскіх лаўкостараў Мінск сёння проста не патрэбны, — дадаў Гусараў. — Яны ж зарабляюць грошы, а не проста танна прадаюць білеты. Тут яны добра разумеюць, што грошай не заробяць. Прычын гэтаму вельмі шмат, але не "Белавія" тут перашкода".

Гендырэктар авіякампаніі таксама адказаў на прэтэнзіі з нагоды таго, што "Белавія" не пускае ў Мінск расійскіх рэгіянальных авіяперавозчыкаў. Паводле яго слоў, самалёты "Белавія" доўга ляталі ў Новасібірск і Екацярынбург, але з-за эканамічных прычын рэйсы былі спыненыя.

"Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з расійскай кампаніяй S7, мы клічам іх актыўна лятаць у Мінск. З мінулага года мы актыўна клічам сюды Уральскія авіялініі, аднак яны не ляцяць", — сказаў Гусараў.

Нагадаем, у пачатку лютага газета "Ведомости" напісала, што гендырэктар расійскай авіякампаніі "Пабеда" Андрэй Калмыкоў папрасіў Міністэрства транспарту РФ "аказаць садзейнічанне ва ўрэгуляванні тарыфных спрэчак з беларускай авіякампаніяй "Белавія".

Для палётаў у Беларусь трэба атрымаць акрэдытацыю рэспубліканскага дэпартамента па авіяцыі, адна з умоў акрэдытацыі — узгадненне тарыфаў з прызначаным з боку Беларусі перавозчыкам ("Белавія"), адзначаў Калмыкоў. Паводле яго слоў, у пачатку снежня 2015 года "Пабеда" падала запланаваныя тарыфы "Белавія", якія прыкладна на 30% ніжэйшыя, чым у іншых авіякампаній", але тая адмовілася іх узгадніць, палічыўшы, што яны могуць прывесці да зніжэння тарыфаў на кірунку Масква — Мінск і дэстабілізаваць наяўную канкурэнтную сітуацыю.

У Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі тады абверглі інфармацыю аб тым, што беларускі бок адмовіў расійскаму лаўкостару ў палётах. "Авіякампанія "Пабеда" прайшла ўзгадненне з дэпартаментам авіяцыі ва ўстаноўленым парадку, дакументы яны атрымалі. Працягваюцца перамовы на ўзроўні ўзгаднення тарыфаў.

Перамовы вядуцца ў рабочым парадку. Існуюць агульныя правілы: калі вы хочаце атрымаць акрэдытацыю, вы павінны падаць пакет дакументаў", — заявіла ў пачатку лютага прэс-сакратар Мінтранса Кацярына Грыб. Такімі публікацыямі "Пабеда" "падаграе штучную цікавасць", дадала яна.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2016
 
Дата публикации:17.03.2016
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:825
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Тариф Аккредитация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме