https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Меліціна Станюта заваявала 5 узнагарод на турніры серыі Гран-пры ў Францыі


Беларускія грацыі заваявалі 8 узнагарод на турніры серыі Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Францыі.
Лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта стала ўладальніцай бронзы ў мнагабор`і, набраўшы 73,917 бала. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна заняла 6-е месца (71,650 бала).

У актыве Меліціны Станюты серабро ў практыкаваннях са стужкай, а таксама тры бронзы - у фіналах практыкаванняў з абручом, мячом і булавамі. У групавых практыкаваннях зборная Беларусі, у складзе якой выступалі Марыя Кадобіна, Ганна Дудзянкова, Валерыя Пішчэліна, Марыя Кацяк, Ксенія Чалдышкіна і Арына Цыцыліна, стала сярэбраным прызёрам у мнагабор`і. Беларуская каманда таксама заваявала золата і серабро ў фіналах групавых практыкаванняў у асобных відах праграмы. Наступным турнірам, на якім выступяць беларускія "мастачкі", будзе этап Кубка свету ў Італіі (1-3 красавіка).

28 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:909
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Художественная гимнастика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме