https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Крумкачы" атрымалі ліцэнзію на права выступіць у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату


Адпаведнае рашэнне прыняў 11 сакавіка камітэт па клубным ліцэнзаванні Беларускай федэрацыі футбола, паведаміла прэс-служба БФФ.
Мінскі футбольны клуб "Крумкачы", а таксама яшчэ адзін дэбютант "Іслач" (Мінскі раён) і мікашэвіцкі "Граніт" атрымалі ліцэнзіі на права выступіць у вышэйшай лізе. 

Такім чынам, патрабаванні камітэта выканалі 13 з 16 клубаў топ-дывізіёна. Брэсцкаму "Дынама" і наваполацкаму "Нафтану" адмоўлена ў ліцэнзіях. Усе недахопы яны павінны выправіць да 21 сакавіка, калі адбудзецца пасяджэнне апеляцыйнага камітэта па клубным ліцэнзаванні. Бабруйская "Белшына" падала частку дакументаў толькі 11 сакавіка, таму яе пытанне камітэт па ліцэнзаванні разгледзіць "у пачатку наступнага тыдня".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 сакавіка 2016
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:822
 
Ключевые слова:
Футбол Лицензия Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме