https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзянін Малдовы спрабаваў выехаць з Беларусі па чужым пашпарце


Грамадзянін Малдовы спрабаваў перасекчы граніцу ў пункце пропуску Каменны Лог па чужым пашпарце. Пра гэта інфармуе Дзяржаўны пагранічны камітэт.
Інцыдэнт адбыўся ўначы 6 снежня. У пункце пропуску Каменны Лог на беларуска-літоўскай граніцы іншаземец падаў для праверкі пашпарт. Факт прыналежнасці дакумента мужчыну выклікаў сумневы і падазрэнні ў кантралёра. Пазней удалося высветліць, што пашпарт, а таксама малдаўская ідэнтыфікацыйная карта, якая таксама была пры сабе ў мужчыны, на самай справе належаць яго сваяку. Парушальнік распавёў, што ўзяў дакументы ў стрыечнага брата, каб перасекчы граніцу, паколькі па сапраўдных дакументах не змог бы выехаць з краіны з-за значнай колькасці крэдытаў на сваё імя.

Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы.

Па факце распачаты адміністрацыйны працэс. Санкцыі прадугледжваюць штраф да 100 базавых велічынь.

Звязда, 8 снежня 2023
 
Дата публикации:08.12.2023
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
Граница Паспорт Кредиты Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме