https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хто запаліць агонь?


Ужо ў гэтую пятніцу адбудзецца адкрыццё Алімпійскіх гульняў у Лондане. Але дагэтуль застаецца невядома, хто будзе запальваць алімпійскі агонь на ўрачыстай цырымоніі.

Арганізатары спадзяваліся, што пачэсную місію возьме на сябе Дэвід Бэкхэм. Аднак пасля таго, як вядомы футбаліст не ўбачыў свайго прозвішча ў заявачным лісце англійскай зборнай па футболе, рашэнне было прынята хутка. Спартсмен адмовіўся ад прапановы, сціпла спаслаўшыся на тое, што было б лагічна, каб агонь запаліў атлет, які ўжо мае алімпійскі медаль. У сувязі з гэтым брытанская газета Thе Guаrdіаn на сваім сайце прапанавала чытачам выказацца, каго б яны хацелі бачыць з алімпійскім факелам у руцэ. Сярод самых распаўсюджаных адказаў — трохразовы алімпійскі чэмпіён, велагоншчык Брэдлі Вігенс і вясляр Стыў Рэдгрэйв (які, дарэчы, ужо завяршыў спартыўную кар`еру), на чыім рахунку ажно 6 алімпійскіх медалёў!

А пакуль букмекеры працягваюць прымаць стаўкі на вакантную "пасаду". Так, супрацоўнікі канторы Wіllіаm Hіll сярод іншых лічаць, што алімпійскі агонь можа запаліць мэр Лондана Борыс Джонсан. Парадаксальна, але не сталі выкрэсліваць са спіса магчымых кандыдатур і Дэвіда Бэкхэма. І гэта нягледзячы на катэгарычную адмову гульца амерыканскага "Гэлаксі"! Што ж, засталося пачакаць некалькі дзён, каб дазнацца, хто ўсё ж такі запусціць адлік Алімпійскім гульням. А паклоннікі сямейнай пары Бэкхэм, напэўна, будуць задаволены, даведаўшыся, што на закрыцці Алімпіяды ў складзе раней папулярнага гурта Sрісе gіrls будзе спяваць жонка англійскага футбаліста Вікторыя. Вось такая іронія лёсу.

***
Здаецца, англічане ўвогуле ўсе самыя адказныя арганізацыйныя пытанні пакінулі напрыканцы. У той час, калі амаль усе нацыянальныя алімпійскія каманды ўжо даўно вызначыліся са сцяганосцамі, брытанцы толькі абвясцілі імя свайго героя. Ім стаў чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, 36-гадовы велагоншчык Крыс Хой. Зрэшты, афіцыйнага пацвярджэння гэтая інфармацыя яшчэ не атрымала. Чаго чакае Брытанская алімпійская асацыяцыя, застаецца толькі меркаваць. Нагадаем, што беларускі сцяг на адкрыцці Алімпійскіх гульняў будзе несці праслаўлены тэнісіст Максім Мірны.

Дарына Запольская
Звязда, 25 ліпеня 2012

 
Дата публикации:25.07.2012
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:2696
 
Ключевые слова:
Олимпиада Лондон-2012
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме