https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На імпарце самагона можна разбагацець


Упэўнены вядомы эксперт у галіне турызму са Злучаных Штатаў Амерыкі (штат Вірджынія) Вэйн Энгель, які па запрашэнні беларускага грамадскага аб`яднання "Адпачынак ў вёсцы" і пры падтрымцы пасольства ЗША наведаў Беларусь.
Вэйн Энгель падарожнічаў па зялёным маршруце "Валожынскія гасцінцы", наведаў беларускія аграсядзібы і на пытанне, якія б ідэі ён хацеў пазычыць у беларусаў, адказаў, што хацеў бы навучыцца вырабляць самагон. Ён лічыць, што гаспадары, якія ўмеюць гэта рабіць якасна, павінны пазбаўляцца дзяржавай ад усялякіх абмежаванняў і падаткаў, і гэта б спрыяла развіццю не толькі турызму. Самагон мог бы пастаўляцца за мяжу. "Вы б увялі падатак на экспарт, а мы б яго з задавальненнем плацілі", — заўважае эксперт. Прычым такая прапанова — гэта не проста крэатыўная ідэя, якая на хаду нарадзілася ў эксперта. Спадар Энгель — член праўлення рэгіянальнай турысцкай арганізацыі, прадстаўнік па асобых даручэннях Міжнароднай прафесійнай асацыяцыі гаспадароў сядзіб і атэляў тыпу В&В (начлег і сняданак). Ён распавёў, што ў штаце Вірджынія гаспадары сядзіб маюць асаблівую ліцэнзію на закупку віна. Тут ладзяцца вінныя фестывалі, гаспадары дораць віно сваім кліентам, у кастрычніку ладзяцца святы, звязаныя з віном, — і ўсё гэта садзейнічае росквіту мясцовага турызму.

Дарэчы, у Амерыцы большасць кліентаў, якія карыстаюцца паслугамі сядзіб, — гэта людзі, якім за 35 гадоў. У сядзібы едуць пераважна дзеля кароткага адпачынку. І як правіла, усе наведвальнікі давяраюць свайму гаспадару такую справу, як арганізацыя вольнага часу. Звычайна ва ўсіх сядзіб ёсць свая спецыфіка. Нехта займаецца жывёлагадоўляй, прычым разводзіць могуць як лам, так і кароў нейкай асаблівай пароды, ці катоў і сабак. Нехта вырошчвае пэўныя кветкі. А можа, сядзібы знаходзяцца ў цікавых месцах, звязаных з пэўнымі гістарычнымі падзеямі, ці размешчаны ў пячорах ці побач з вадаспадамі. Каля 40 працэнтаў турыстаў цікавіцца гістарычнымі славутасцямі ці едзе на правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з гістарычнымі падзеямі. Між іншым, амерыканскія сядзібы, як правіла, не разлічаны на адпачынак сем’яў з дзецьмі і хатнімі гадаванцамі: звычайна тут не створаны ўмовы для іх. Сямейным турыстам лепш спыняцца ў атэлях, дзе ёсць басейны, пляцоўкі для дзяцей і пітомнікі для ўтрымання хатніх жывёл.

Між іншым, у амерыканскіх уладальнікаў можна было б запазычыць, напрыклад, ідэю з шыльдамі. Так, пра тое, што ў пэўных мясцінах гатовы прыняць пастаяльца, сведчыць знак з ананасам (гэты сімвал прыняты на Гаваях, дзе выстаўлены ананас сімвалізуе запрашэнне). Не буду жартаваць, што такім сімвалам беларускіх сядзіб магла стаць бульба, але заўважу, што праблему з указальнікамі аграсядзіб у нашай краіне сапраўды трэба вырашаць.

Гэтак жа, як, на думку шаноўнага эксперта, трэба вырашаць праблемы з выхадам у інтэрнэт. Атэлі тыпу В&В ЗША на сто працэнтаў забяспечаны выхадам у інтэрнэт, ва ўсіх ёсць свая старонка. І ўжо ў гэты час інтэрнэт з`яўляецца неабходным, турысты павінны мець магчымасць без праблем звязацца са сваімі знаёмымі, сустрэцца ў скайпе.

Дарэчы, спадар Энгель распавёў аб сумесным амерыканска-беларускім праекце ў галіне аграэкатурызму, у межах якога праводзяцца адукацыйныя праграмы для гаспадароў сядзіб, якія якраз і звязаны з пытаннямі выкарыстання інтэрнэту, а таксама з вядзеннем бізнэсу, маркетынгавымі і рэкламнымі тэхналогіямі.

Між іншым, і Беларусі было чым пахваліцца перад амерыканскім госцем. Усе тры сядзібы, якія наведаў Вэйн Энгель, сталі "яго любімымі", і ён хацеў бы наведаць іх яшчэ раз, прычым у якасці турыста, які гатовы затрымацца нават на тыдзень. Так, у сядзібе "Свет пчол", ён адзначыў, што было і на што паглядзець (тут створаны экамузей, шмат экспанатаў звязаны з бортніцтвам), і што паслухаць (гаспадар правёў цікавую прэзентацыю пра жыццё пчол).

У сядзібе "Марцінова Гусь", гаспадар якой з`яўляецца аўтарам кніг старадаўніх рэцэптаў, можна паспрабаваць эксклюзіўна прыгатаваныя стравы. А ў сядзібе "Ганка" госць сябе адчуваў так, быццам ён член сям`і. Ён быў уражаны незабыўным прыёмам. Гасцей тут сустракалі яшчэ каля варот з акардэонам, са спевамі. Нават такое прывітанне настройвае на "страстны вечар". І як заўважыў эксперт з Амерыкі, ён быў вельмі ўражаны не толькі прыгажосцю, але і якасцю паслуг, якія пабачыў у нашых сядзібах. Ён упэўнены, што турысты, якія прыедуць у Беларусь, павязуць адсюль частку беларускай гісторыі, культуры. Дарэчы, на яго думку, нягледзячы на тое, што Беларусь мае выгаднае стратэгічнае размяшчэнне, багатую гісторыю і культуру (што, безумоўна, важна для турызму), галоўнай прынадай для турыстаў усё ж з`яўляюцца людзі, гаспадары, здольныя іх зацікавіць.

Алена Дзядзюля.
Звязда, 21 верасня 2011
 
Дата публикации:21.09.2011
Тематика:Товары из Беларуси, Спорт и Туризм
Просмотров:3165
 
Ключевые слова:
Самогон Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме