На рахунку нашай каманды два залатыя, чатыры срэбныя і два бронзавыя медалі. Пераможцай турніру ў штурханні ядра з лепшым асабістым вынікам сезона (17,84 м) стала Алёна Дубіцкая, а ў бегу на 60 м з бар`ерамі першай фінішавала Эльвіра Грабарэнка. Другія месцы ў сваіх дысцыплінах занялі Віталь Парахонька (60 м з/б), Максім Грабарэнка (60 м), Яўген Скудны (1 міля) і Яўген Брыгі (ядро), трэцімі сталі Яніна Луцэнка (60 м) і Алена Трус (ядро).
У канцы мінулага тыдня беларускія лёгкаатлеты таксама прынялі ўдзел ва Усерасійскіх спаборніцтвах па кіданнях у Сочы. Перамогу ў кіданні кап`я ў жанчын атрымала Таццяна Халадовіч, у гэтай жа дысцыпліне ў мужчын Аляксей Каткавец паказаў другі вынік.
19 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
19 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА