У заключны дзень спаборніцтваў удзельнікі вызначылі наймацнейшых на дыстанцыі 1500 м. У мужчын на старт выйшлі 23 спартсмены, у тым ліку сямёра прадстаўнікоў Беларусі.
Уладальнікам золата з асабістым рэкордам (1 мін. 47,30 сек.) стаў наш Ягор Дамарацкі, другі вынік з адставаннем у 0,15 сек. паказаў расіянін Сцяпан Чысцякоў. Бронзавага прызёра Данііла Алдошкіна Ягор апярэдзіў на 0,24 сек. Чацвёртае месца заняў беларус Віктар Рудэнка (1:48,18), які тыднем раней перамог у гэтым відзе праграмы на Кубку наймацнейшых у Мінску.

Такім чынам, увогуле ў фінале Кубка Расіі нашы канькабежцы заваявалі 8 узнагарод (3-2-3). Раней Ягор Дамарацкі стаў трэцім на дыстанцыі 5000 м, а яго жонка Ганна Дамарацкая ўзяла срэбра на 500-метроўцы і бронзу на тысячы. Перамогі ў Каломне атрымалі Марына Зуева (3000 м) і жаночае трыо ў камандным спрынце (Дамарацкая, Кацярына Гагіева і Сафія Татурэвіч). Яшчэ адну бронзу на дыстанцыі 500 м прынёс Ігнат Галавацюк.
Звязда, 9 сакавіка 2025