https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гарнасько і Салас узялі золата і срэбра ў практыкаванні з абручом на этапе Кубка выкліку


Беларускія гімнасткі Аліна Гарнасько і Настасся Салас сталі прызёркамі першага этапу сусветнага Кубка выкліку па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у партугальскім Партымау.
Праграму заключнага дня спаборніцтваў адкрыў фінал у практыкаванні з абручом. Абедзве беларускія грацыі набралі за свае праграмы па 29,250 бала, але па дадатковым паказчыку Гарнасько абышла Салас і заваявала золата, у Настассі — срэбра. Тройку прызёрак замкнула амерыканка Меган Чу (28,100).

Следам у Партымау адбыўся фінал у практыкаванні з мячом, у якім Гарнасько таксама не было роўных — лідар нашай каманды зарабіла 27,950 бала, апярэдзіўшы Рын Кіз з ЗША і немку Вікторыю Штайнфельд. Напярэдадні Аліна атрымала перамогу ў мнагабор’і, а Настасся Салас заняла пятае месца сярод 48 удзельніц.

Звязда, 11 траўня 2025

 
Дата публикации:11.05.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:56
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Художественная гимнастика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме