https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Святлана Сахоненка заваявала золата на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане


Спартсменка з парушэннем зроку стала лепшай у лыжных гонках на дыстанцыі 15 км вольным стылем, пераадолеўшы яе за 49.11,7.
Беларуска Святлана Сахоненка 12 сакавіка заваявала залаты медаль на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане, паведамляе Міністэрства спорту і турызму. 

Срэбра ва ўкраінкі Аксаны Шышковай з вынікам 49.19,5, бронза ў Міхаліны Лысава з каманды нейтральных паралімпійскіх спартсменаў — 52.29,5.

У мужчын у гонцы на 20 км каньковым стылем срэбную ўзнагароду заваяваў беларус Юрый Голуб. Ён пераадолеў дыстанцыю за 47.07,5, саступіўшы канадцу Браяну Маківеру.

Такім чынам, у скарбонцы беларускай паралімпійскай зборнай ужо 6 медалёў: 1 залаты, 3 срэбныя і 2 бронзавыя. Каманда займае 9-е месца ў медалёвым заліку.

13 сакавіка ў гонцы на 12,5 км сярод спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата на старт выйдуць беларускія біятланісты Яўген Лук`яненка і капітан каманды Дзмітрый Лобан.

Паралімпійскія гульні праходзяць у Паўднёвай Карэі з 9 па 18 сакавіка. Разыгрываецца 80 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. Змагаюцца за медалі каля 700 прадстаўнікоў 48 каманд. Беларусь на гульнях прадстаўляюць 15 атлетаў у двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2018
 
Дата публикации:12.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:751
 
Ключевые слова:
Пхёнчхан Паралимпийские игры Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме