https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка і Сабаленка перамаглі на старце тэніснага турніру ў Маямі


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд турніру катэгорыі "Прэм`ер" у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $7,9 млн.
У стартавым паядынку Азаранка, якая займае цяпер 186-е месца ў рэйтынгу WTA, гуляла з амерыканкай Кэтрын Беліс, у якой 44-я пазіцыя.

Беларуска правяла сустрэчу вельмі ўпэўнена і ўступіла саперніцы ўсяго тры геймы - 6:3, 6:0. Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранка будзе яшчэ адна амерыканская тэнісістка 15-я ракетка свету Мэдзісан Кіз.

Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай турніру ў Маямі - у 2009, 2011 і 2016 гадах. Беларуска Арына Сабаленка (60-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустракалася з амерыканкай Мэдзісан Брэнгл (77) і выйграла ў двух сэтах - 6:1, 6:4.

Цяпер Сабаленка згуляе з 9-й ракеткай планеты Петрай Квітавай з Чэхіі.

Аляксандра Сасновіч (46) у першым раўндзе змагла атрымаць валявую перамогу над яшчэ адной чэшкай Крысцінай Плішкавай (80) - 1:6, 7:6 (7:5), 7:5. Яе наступнай саперніцай будзе расійская тэнісістка Настасся Паўлючэнкава (25).

У першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і амерыканец Раян Харысан сустрэнуцца з бразільска-брытанскім тандэмам Бруна Саарэс / Джэймі Марэй. Максім Мірны 4 разы выйграваў гэтыя спаборніцтвы з рознымі партнёрамі (2003 ,2005, 2006, 2009).

22 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:660
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме