https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Харчаванне спартсменаў - адзін з важнейшых складнікаў іх правільнай падрыхтоўкі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 сакавіка ў час сустрэчы з алімпійскімі і паралімпійскімі чэмпіёнамі краіны.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэтыя пытанні не заўсёды правільна рэгулююцца дыетолагамі, трэнеры таксама не сочаць за спартсменамі.

"Як яны будуць выступаць? Гэта ж ненармальна, - сказаў Прэзідэнт. - Сала вам трэба трымаць на этапах Кубка свету ў халадзільніку, нармальны кавалак сала, каб вы маглі пасля старту, забегу, цяжкай трэніроўкі кавалак сала і чорнага беларускага хлеба з`есці, а не пончыкі і марожанае. Нармальнае харчаванне для спартсменаў - гэта пытанне нумар адзін".

"Вось сала - гэта самы лепшы беларускі допінг", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы кіраўніка дзяржавы з чэмпіёнамі Алімпіяды і Паралімпіяды ў Пхёнчхане абмяркоўваліся нюансы падрыхтоўкі беларускіх атлетаў, аналізавалася іх выступленне на буйнейшых стартах чатырохгоддзя і іншых спаборніцтвах, разглядаліся розныя прапановы па паляпшэнні ўмоў для трэніровак, закупцы і вытворчасці неабходнага інвентару.

Асабліва ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню трэнераў са спартсменамі. Прэзідэнт адзначыў, што ўсе гэтыя пытанні будуць падрабязна абмеркаваны на нарадзе, якая рыхтуецца, па развіцці зімовых відаў спорту.

29 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:736
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Питание Диета
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме