https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава зарабіла першыя ачкі ў залік Кубка свету


Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава заняла 23-е месца ў слаламе на этапе Кубка свету, які прайшоў 3 студзеня ў Заграбе, і зарабіла першыя ачкі ў агульны залік.
Па суме дзвюх спроб Марыя Шканава паказала рэзультат 2 мін 09,4 сек. Лепшай у слаламе ў жанчын у сталіцы Харватыі стала Вераніка Велес-Зузулава са Славакіі - 2 мін 02,53 сек.

У Заграбе не змаглі фінішаваць, дапусціўшы памылкі ў праходжанні дыстанцыі, некалькі вядомых гарналыжніц: аўстрыйка Міхаэла Кірхгасер, італьянка Сафія Годжыя, а таксама лідар агульнага заліку Кубка свету - Мікаэла Шыфрын з ЗША.

Беларуская гарналыжніца ў бягучым сезоне прыняла ўдзел у двух этапах Кубка свету. У канцы снежня ў аўстрыйскім Земерынгу яна выступіла ў гіганцкім слаламе, але не кваліфікавалася ў другую спробу, а ў слаламе не змагла фінішаваць.

Пасля выступлення ў Заграбе Марыя Шканава атрымала восем балаў у залік Кубка свету і займае ў рэйтынгу 93-е месца. Лідзіруе ў агульным заліку Кубка свету па гарналыжным спорце Мікаэла Шыфрын - 798 балаў.

4 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:667
 
Ключевые слова:
Слалом Кубок Мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме