https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Аляксандр Хацкевіч узначаліў кіеўскае "Дынама"


Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскай каманды.
Беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч стаў галоўным трэнерам кіеўскага "Дынама".  

Кантракт з беларускім спецыялістам разлічаны на два гады. У трэнерскі штаб Аляксандра Мікалаевіча ўвайшлі Максім Шацкіх, Алег Лужны і трэнер варатароў Міхаіл Міхайлаў.
_______________________________________

Аляксандр Хацкевіч нарадзіўся 19 кастрычніка 1973 года ў Мінску.

Футбольную кар`еру пачынаў у мінскім "Дынама", адкуль у 1996 годзе перайшоў у кіеўскае "Дынама".

За клуб са сталіцы Украіны ён гуляў да 2004 года, заваяваўшы разам з "Дынама" сем чэмпіёнскіх тытулаў і чатыры разы станавіўся ўладальнікам Кубка Украіны.

Таксама Аляксандр Хацкевіч выступаў за кітайскі "Цяньцзінь Тэда" і латвійскую "Венту".

Трэнерскую кар`еру пачаў у 2007 годзе ў якасці іграючага трэнера "Дынама" (Мінск).

Далей узначальваў юнацкую зборную Беларусі U-18 і ФК "Віцебск".

З 1 лютага 2010-га па красавік 2011 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Украіны.

У снежні 2010 года ўзначаліў маладзёжную каманду кіеўскага "Дынама", летам 2013-га - "Дынама-2".

4 снежня 2014 года быў назначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, якую ўзначальваў да 6 снежня 2016 года.


2 чэрвеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.06.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1043
 
Ключевые слова:
Футбол Динамо Аляксандр Хацкевіч Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме