https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Атрыманне Мінскам і Рыгай права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў вышэйшым дывізіёне ў 2021 годзе прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту (IIHF) назваў "пэўным сюрпрызам"


Такую заяву Рэне Фазель зрабіў 19 мая, каментуючы вынікі галасавання па выбары месца правядзення ЧС-2021.
Днём 19 мая на штогадовым кангрэсе IIHF у Кёльне было вырашана, што сусветнае першынство пройдзе ў дзвюх краінах — Беларусі і Латвіі. Канкурэнтам беларуска-латвійскай заяўкі была заяўка Фінляндыі.

Паводле слоў Фазеля, выбар на карысць Мінска і Рыгі кажа пра тое, "якую сур`ёзную працу правялі федэрацыі хакея Беларусі і Латвіі, як добра яны папрацавалі".

"Тое, што адбылося сёння, — вялікае прызнанне беларускага хакея і беларускай федэрацыі як вельмі моцнага гульца на міжнароднай арэне", — адзначыў намеснік старшыні Федэрацыі хакея Беларусі, член Савета IIHF Сяргей Ганчароў.

Ён падкрэсліў: "Гэта вялікая перамога, якая не была б магчымай без нашай каманды, і ў першую чаргу без старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Ігара Рачкоўскага". "Менавіта Рачкоўскі прасоўваў гэтую ідэю, менавіта ён ў 2014 годзе вярнуў мяне ў Беларусь, і мы пачалі працу па падрыхтоўцы заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету. За кулісамі гэтай велізарнай працы стаіць вялікая колькасць людзей, якія таксама заслугоўваюць асобных слоў падзякі", — сказаў Ганчароў .

Сам кіраўнік федэрацыі хакея Беларусі лічыць, што "вынікі галасавання атрымаліся па-сапраўднаму фантастычнымі". "Фіны нават не сумняваліся, што яны выйграюць. Але цяпер я ўжо магу адкрыта сказаць, што мы свядома гулялі другім нумарам, паколькі разумелі, што так у нас больш шанцаў выйсці ў контратаку, кажучы хакейнай мовай. Вельмі прыемна, што ў Кёльн нас прыехалі падтрымаць сябры з усяго свету, у прыватнасці Сяргей Бубка, гэта таксама ў некаторай ступені паўплывала на сённяшні вынік. Гэта сведчыць аб пазітыўным стаўленні дэлегатаў і сусветнай спартыўнай супольнасці да нашай краіны", — падсумаваў Ігар Рачкоўскі.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2017
 
Дата публикации:19.05.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1011
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме