https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзюдаістка Марына Слуцкая стала пераможцай міжнароднага турніру ў Касабланцы


Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая стала пераможцай міжнароднага турніру ў Касабланцы Africa Open у вагавой катэгорыі звыш 78 кг.
Усе свае перамогі беларуска атрымала, меўшы ацэнку "іпон" за праведзены прыём. У 1/4 фіналу Слуцкая была мацнейшай за саперніцу з Францыі Анну М`Байро, у паўфінале ёй спатрэбілася менш за мінуту, каб выйграць у Надзін Вецье з Камеруна.

У вырашальным паядынку за першае месца беларуска таксама ўпэўнена перамагла Соню Аселах з Алжыра. Усяго беларускія дзюдаісты ў Касабланцы заваявалі тры ўзнагароды.

Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Дар`я Скрыпнік (52 кг), якая на старце турніру ўступіла славенцы А.Стангар, але ў суцяшальнай сетцы спаборніцтваў змагла выйграць у Мірыем Мусы з Алжыра і прадстаўніцы Партугаліі Леандры Фрэйташ, а таксама Аляксандр Сцяшэнка (81 кг), які на старце турніру быў мацнейшы за Шалву Калабегашвілі і азербайджанца Элвіна Ахмадл.

У паядынку за бронзавую ўзнагароду Аляксандр Сцяшэнка выйграў у іспанца Адрына Ларэнца Насімента, зарабіўшы ацэнку "іпон".

Наступнымі важнымі стартамі зборнай Беларусі па дзюдо стануць Кубак Еўропы, які пройдзе з 19 па 20 сакавіка ў Сараеве, і турнір катэгорыі Гран-пры ў Тбілісі з 25 па 27 сакавіка.

16 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:915
 
Ключевые слова:
Дзюдо Борьба Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме