https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віктар Крыўко выйграў індывідуальную гонку юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне


Беларус Віктар Крыўко выйграў індывідуальную гонку на 15 км юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне, які стартаваў 17 сакавіка ў славенскай Паклюцы.
Беларускі біятланіст пераадолеў дыстанцыю за 39 мін 05,3 сек (0+0+1+0), дапусціўшы адзін промах на чатырох агнявых рубяжах. Крыўко паказаў хуткі ход па дыстанцыі. Украінец Антон Дудчанка, які заняў другое месца і дапусціў таксама ўсяго адну памылку на стрэльбішчы, уступіў беларусу больш як мінуту - +1 мін 15,0 сек (0+0+1+0).

Бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне стаў Раман Яромін з Казахстана - + 1 мін 40,6 сек (1+0+1+0).

17 сакавіка ў Паклюцы таксама адбудзецца індывідуальная гонка на 12,5 км у юніёрак, якая пачнецца ў 16.30 па мінскім часе. За зборную Беларусі выступяць Дар`я Блашко, Ганна Сола і Дынара Алімбекава.

17 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:872
 
Ключевые слова:
Биатлон Чемпионат Европы Спорт в Беларуси Юниоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме