https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спартсмены заваявалі 127 медалёў рознай вартасці на IX Балтыйскіх юнацкіх спартыўных гульнях, якія прайшлі ў Брандэнбургу (Германія)


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Беларусь на праведзеных спаборніцтвах прадстаўлялі 142 спартсмены 2000-2001 гадоў нараджэння. Яны выступалі ў 12 відах спорту (бокс, барацьба вольная, барацьба грэка-рымская, веласіпедны спорт, валейбол, веславанне акадэмічнае, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка, плаванне, цяжкая атлетыка, футбол).

У скарбонцы беларускай каманды - 74 залатыя, 32 сярэбраныя і 21 бронзавы медаль.

У тым ліку па відах спорту:

бокс - 6 залатых, 1 сярэбраны, 1 бронзавы;

барацьба вольная - 4, 4, 1;

барацьба грэка-рымская - 5, 0, 0;

веласіпедны спорт - 1, 1, 2;

валейбол (дзяўчаты) - 1, 0, 0;

веславанне акадэмічнае - 6, 3, 3;

веславанне на байдарках і каноэ - 21, 7, 6;

дзюдо - 6, 4, 0;

лёгкая атлетыка - 10, 6, 5;

плаванне - 9, 4, 3;

цяжкая атлетыка - 5, 1, 0;

футбол (юнакі) - 0, 1, 0.

Усяго ў IX Балтыйскіх юнацкіх спартыўных гульнях прынялі ўдзел 780 юных атлетаў з 9 краін (Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі і Швецыі), якія змагаліся ў 13 відах спорту.

"Х Балтыйскія юнацкія спартыўныя гульні пройдуць у Беларусі. З 7 па 9 ліпеня 2017 года спаборніцтвы прыме горад Брэст", - расказалі ў прэс-службе Мінспорту.

8 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1096
 
Ключевые слова:
Балтийские юношеские спортивные игры Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме