https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Ганна Стральцова выйграла залаты медаль моладзевага чэмпіянату свету па водных лыжах


Беларуска Ганна Стральцова выйграла залаты медаль моладзевага чэмпіянату свету па скачках з трампліна на водных лыжах.
Сусветны форум па вадналыжным спорце ва ўзроставай катэгорыі да 21 года прайшоў у іспанскім горадзе Сесенья. Спартсменка з Наваполацка, якая два гады таму перанесла цяжкую траўму, змагла паказаць лепшы рэзультат у скачках з трампліна. У фінале спаборніцтваў Ганна Стральцова выканала спробу на 51,2 м, апярэдзіўшы галоўную канкурэнтку з Канады Тарын Грант, якая ўляцела на водных лыжах з трампліна на 51,1 м. Трэцяе месца ў гэтым відзе праграмы чэмпіянату свету заняла другая прадстаўніца Беларусі Аляксандра Данішэўская - 48,4 м.

У мнагабор`і (слалам, фігурнае катанне, скачкі з трампліна) Ганна Стральцова стала другой, а Аляксандра Данішэўская зноў удастоілася бронзавай узнагароды. Пераможцай стала немка Джанін Бонеман.

У агульным заліку моладзевага чэмпіянату свету першае месца дасталося спартсменам з ЗША - 7572,25 бала, другое месца дзякуючы паспяховаму выступленню жаночай каманды заняла зборная Беларусі - 7302,16 бала. Трэцяя ступень п`едэстала гонару за французскімі вадналыжнікамі - 7132,33 бала.

7 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1202
 
Ключевые слова:
Водные лыжи Чемпионат мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме