https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На чэмпіянаце свету па тайландскім боксе беларусы заваявалі 21 медаль, у тым ліку 12 залатых


Беларускія спартсмены на чэмпіянаце свету па тайландскім боксе, фінальныя паядынкі якога завяршыліся 9 мая на востраве Лангкаві (Малайзія), заваявалі 12 залатых, шэсць сярэбраных і тры бронзавыя медалі.
У цяперашнім сусветным форуме ўдзельнічалі амаль 2.000 спартсменаў з 105 краін. У камандным заліку дарослая каманда Беларусі стала другой, а юніёры — першымі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайландскага боксу (БФКіТБ).

Як адзначыў выканаўчы дырэктар БФКіТБ Андрэй Казлоўскі, беларусы чарговы раз даказалі, што айчынная школа тайскага бокса — адна з наймацнейшых на планеце.

На рахунку дарослых спартсменаў чатыры залатыя, пяць сярэбраных і тры бронзавыя ўзнагароды. У камандным заліку беларускія байцы ўступілі толькі зборнай Тайланда, трэцяе і чацвёртае месца адпаведна засталося за Украінай і Расіяй.

Золата ў скарбонку зборнай паклалі знакамітыя байцы, якія ўжо не адзін раз дэманстравалі, што ў свеце ім амаль няма роўных. Гэта Андрэй Кулебін (67 кг, спартыўны клуб "Кік Файтар"), Дзмітрый Валент (75 кг, СК "Кік Файтар"), Дзяніс Ганчаронак (91 кг, СК "Патрыёт") і Аляксей Кудзін (91 кг, СДЮШАР Маладзечна).

Сярэбранымі прызёрамі першынства свету сталі двое беларускіх хлопцаў і тры дзяўчыны: Мурат Азербіеў (60 кг, СК "Мопс"); Дзмітрый Варац (63,5 кг, "Булат"); Алёна Ляшкевіч (45 кг, "Мопс"), Марыя Валент (60 кг, "Патрыёт"), Марыя Белуш (75 кг, "Кік Файтар"). Бронза на рахунку Сяргея Скібы (51 кг, СК "Алімп"), Андрэя Зайца (57 кг, "Кік Файтар") і Арцёма Сасноўскага (86 кг, "Толтак").

Беларускія юніёры заваявалі восем залатых і адну сярэбраную ўзнагароду. Золата заваявалі: Міхаіл Пятроўскі (45кг, СК "Светагор"); Валдас Бяляўскі (48 кг, "Чынук"); Мікалай Свядомскі (51кг, СДЮШАР Мсціслава); Раман Доўнар (60кг, Golden victory); Мікіта Шостак (63,5кг, Булат), Жора Акапян (67кг, СДЮШАР Полацка), Вадзім Васькоў (71кг,"Чынук"), Таццяна Церашонак (54кг, "Светагор"). Серабро ва Уладзіслава Нікіціна (75кг, СДЮШАР Полацка).

Акрамя таго, Андрэй Кулебін прызнаны лепшым байцом чэмпіянату свету. У першым раўндзе паўфіналу беларускі спартсмен накаўтаваў свайго саперніка з Тайланда.

Пасля вяртання з Малайзіі Кулебін пачне падрыхтоўку да турніру-чацвёркі Grand Prix Russia Open, які пройдзе ў Ніжнім Ноўгарадзе 22 мая.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 10 траўня 2014
 
Дата публикации:10.05.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1467
 
Ключевые слова:
Таиландский бокс Спорт в Беларуси Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме