https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Этап Кубка свету па біятлоне стартаваў у славенскай Паклюцы


6 сакавіка ў славенскай Паклюцы стартаваў першы пасляалімпійскі этап Кубка свету па біятлоне.
Сёмы па ліку ў гэтым сезоне кубкавы этап адкрыўся мужчынскай спрынтарскай гонкай на 10 км з двума агнявымі рубяжамі.

Перад трыма заключнымі этапамі Кубка свету лідар жаночай зборнай Беларусі, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Дар`я Домрачава займае другое месца ў агульным заліку, маючы ў сваім актыве 455 ачкоў. Наперадзе толькі нарвежская спартсменка Тура Бергер, у якой на 6 балаў больш. У тройку фаварытаў таксама ўваходзіць фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, у якой 444 ачкі.

Бронзавы прызёр сочынскіх Гульняў Надзея Скардзіна пасля 6 праведзеных кубкавых этапаў набрала 220 балаў і знаходзіцца на 24-й пазіцыі ў агульным заліку.

Што датычыцца мужчынскай беларускай зборнай, лепшы з яе прадстаўнікоў Яўген Абраменка мае ў сваім актыве 51 ачко і займае 56-е месца. Лідзіруе тут Мартэн Фуркад, у якога 534 балы, на другой пазіцыі нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (413), а трэцім ідзе нямецкі біятланіст Сімон Шэмп (370).

Поўны расклад этапу Кубка свету ў Паклюцы:

6 сакавіка

Мужчынскі спрынт 10 км

Жаночы спрынт 7,5 км

8 сакавіка

Мужчынская гонка праследавання 12,5 км

Жаночая гонка праследавання 10 км

9 сакавіка

Мужчынкі мас-старт 20 км

Жаночы мас-старт 15 км.

6 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.03.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1339
 
Ключевые слова:
Кубок мира Биатлон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме