https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская зорка баёў без правіл 34-гадовы Андрэй Арлоўскі вельмі сур`ёзна рыхтаваўся да бою ў Мінску супраць немца грэчаскага паходжання Андрэаса Краніятакеса


Пра гэта Арлоўскі па мянушцы Пітбуль заявіў 28 лістапада на прэс-канферэнцыі напярэдадні паядынку ў беларускай сталіцы.
У інтэрв`ю спартсмен прызнаўся, што з нецярпеннем чакае грандыёзнага бою: "Кампанія Fight Nigths, якая з`яўляецца сузаснавальнікам гэтага турніру, звярнулася да мяне з прапановай правесці ў Мінску такі бой. Я адказаў адназначна — добра. Па той простай прычыне, што трынаццаць гадоў не выходзіў на рынг у Беларусі. Летась, 19 снежня, я ў першы раз біўся ў Маскве і вось амаль праз год з`явілася магчымасць выступіць у Мінску. Вельмі рады гэтаму. Да бою рыхтаваўся стопрацэнтна сур`ёзна — быў добры трэніровачны збор, моцныя спарынг-партнёры і, адпаведна, адукаваныя трэнеры".

Пра саперніка Андрэй гаворыць з павагай: "Наколькі я ведаю, ён узыходзячая зорка еўрапейскай MMA. Адзін раз перасякаўся з ім на турніры ў Амерыцы — змагаліся з рознымі сапернікамі, я тады выйграў, ён прайграў. Як мне здаецца, ён з першых хвілін паспрабуе навязаць фізічны націск — трэба быць да ўсяго гатовым, трымаць рукі вышэй, глядзець шырока адкрытымі вачамі і рухацца".

Паводле слоў Арлоўскага, пра Мінск у яго заўсёды добрыя ўспаміны. А вось яго амерыканскія трэнеры былі трохі насцярожаныя, начытаўшыся ў інтэрнэце нейкай страшнай інфармацыі пра Беларусь. "Зараз ходзяць тут з шырока адкрытымі вачамі, усяму дзівяцца, — усміхаецца баец, — бо ўбачылі зусім не тое, што чакалі. Сёння мой таварыш вазіў іх у музейны комплекс "Дудуткі" — яны там фатаграфаваліся, наглядзеліся на розныя рамёствы, падковы пакавалі — засталіся проста ў захапленні!"

Бой паміж беларусам і немцам пройдзе ў межах турніру змешаных адзінаборстваў Fight Nigths пад назвай "Бітва на Нямізе" 29 лістапада ў спарткомплексе "Мінск-Арэна".

Ураджэнец Бабруйска Андрэй Арлоўскі выступае ў змешаных адзінаборствах, 11-ты чэмпіён Ultimate Fighting Championship (UFC) у цяжкай вазе (2005—2006). У спаборніцтвах MMA (ад англійскага Mixed Martial Arts) доўгі час лічыўся адным з вядучых байцоў.

БелаПАН, 28  лістапада 2013
 
Дата публикации:28.11.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1790
 
Ключевые слова:
Битва на Немиге Бои без правил Андрей Орловский
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме