https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў рыжскага


Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ выйгралі ў дынамаўцаў Рыгі з лікам 2:1, 1:0, 0:0). Сустрэча прайшла 9 снежня на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці 15.037 гледачоў.
Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Тэему Лайне (3.25, асістэнты — Збынек Іргл, Джо Павелскі), Збынек Іргл (20.25, пас — Джо Павелскі);

у гасцей — Андрыс Джэрыньш (12.42, асістэнты — Мікс Індрашыс, Гінтс Мея).

Штрафны час: 6 — 8 (Чарнавок, 10.18, 14.43, Мялешка, 40.00 — Паўлаў, 5.16, 25.27, 34.46, Лавіньш, 28.14).

Пасляматчавыя каментарыі трэнераў (паводле звестак прэс-службы гаспадароў):

Аляксандр Андрыеўскі (Мінск): "У нас быў цяжкі выезд. Шмат было прапушчана галоў. Таму акцэнт сёння рабілі на абарону. На шчасце, у нас усё добра атрымалася ў гэтым плане. Гульня сама была вельмі цяжкая, напружаная, і мы задаволеныя, што ўзялі тры ачкі сёння. Згодны, што гульні Мінска і Рыгі заўсёды прынцыповыя. Гэта здаўна ідзе, калі я яшчэ гуляў. І на ўзроўні зборных тое ж самае. Так што гэта было, ёсць і будзе, я думаю. Але гэта добра. Выдатныя матчы для балельшчыкаў, што ў Мінску, што ў Рызе".

Арціс Абалс (Рыга): "Арганізатары ва ўсім ванаватыя. Латвійскі гімн у мясцовым выкананні не быў і аддалена падобны на латвійскі гімн. Але калі па гульні, то ў першым перыядзе мы па руханні прайгравалі, у другім нахапаліся выдаленняў, у трэцім жа выглядалі нядрэнна, але з адным голам цяжка выйграваць. А тыя, хто ў нас павінен забіваць, нават блізка да момантаў не падбіраліся. Затое наш варатар Тэлквіст — малайчына".

Пасля 34 гульняў "Дынама" з 41 ачком займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, 10-е — у Заходняй канферэнцыі і 20-е — ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 9 перамог у асноўны час, 4 — у авертайме, 1 — па булітах, зведала 1 паражэнне па булітах, 3 — у авертайме і 16 — у асноўны час, закінула 81 і прапусціла 112 шайб (горшы паказчыык у канферэнцыі).

Бамбардзіры (гол+пас): Цім Стэплтан — 25 (15+10), Тэему Лайне — 24 (15+9), Збынек Іргл — 19 (8+11), Джэф Плат — 18 (7+11), Коры Мерфі — 18 (2+16), Андрэй Стась — 13 (4+9), Джо Павелскі — 10 (4+6), Аляксандр Кітара, Янне Ніскала — по 8 (4+4), Аляксандр Кулакоў — 7 (5+2), Шарль Лінгле — 7 (3+4), Дзмітрый Мялешка — 6 (2+4), Ерэ Каралахці — 6 (1+5), Лукаш Крайчак, Лібар Піўка — па 4 (1+3), Андрэй Міхалёў — 3 (1+2), Юнас Фрэгрэн — 3 (0+3), Сяргей Дрозд, Павел Чарнавок — па 2 (1+1), Эвандэр Кейн — 1 (1+0), Уладзімір Дзянісаў, Даніэль Корса — па 1 (0+1).

Наступныя пяць сустрэч "Дынама" таксама правядзе дома: 19 снежня — з ніжнякамскім "Нафтахімікам", 22-га — з чарапавецкай "Северсталлю", 27-га — з данецкім "Данбасам", 29-га — з маскоўскім "Спартаком", 3 студзеня — зноў з рыжскім "Дынама".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2012
 
Дата публикации:10.12.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2177
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат КХЛ Динамо (Минск)
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме