https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У чэмпіянаце КХЛ мінскія дынамаўцы перамаглі рыжскіх


У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 4 лістапада мінскае "Дынама" на выездзе перамагло рыжскае "Дынама" з лікам 2:0 (1:0, 1:0, 0:0).
Шайбы закінулі: Аляксандр Кітараў (8.59, асістэнты — Аляксандр Кулакоў, Лукаш Крайчак), Цім Стэплтан (23.45, асістэнты — Джэф Плат, Тэему Лайне).

Саклад "Дынама": Рыне; Ніскала—Каралахці, Лайне—Стэплтан—Плат; Гарошка—Крайчак, Лінгле—Стась—Іргл; Мерфі—Дзянісаў, Міхалёў—Кітараў—Кулакоў; Нагачоў, Кейн—Дрозд—Мялешка.

Штрафны час: 4 — 4 (Кітараў, 15.57, Кулакоў, 54.12 — Джэрыньш, 35.31, Джонсан, 44.14, Мея, 45.42).

Каментарыі галоўных трэнераў (паводле звестак прэс-службы "Дынама"):

Аляксандр Андрыеўскі ("Дынама-Мінск"): "Мне хацелася б павіншаваць беларускіх аматараў хакея. Упершыню за пяць сезонаў мы забіраем з Рыгі паўнавартасныя тры ачкі. Для нас гэта вельмі важна. Па гульні, думаю, мы выглядалі лепш, мне падалося, што гэтая перамога для нас была больш важнай. Мы пачалі няўдала ў Магнітагорску. Потым хлопцы сабраліся. Я так думаю, мы не далічыліся ачкоў у Чалябінску. Неблагую гульню прадэманстравалі ў Екацярынбургу, але страцілі ачкі. А сёння, наогул, сыгралі найлепшы матч серыі".

Пека Раўтакалія ("Дынама-Рыга"): "З-за розных прычын мы былі марудныя ў сваёй зоне. А каля варот саперніка не здолелі выкарыстаць свае шанцы, таму што нашы кідкі спыняў Пека Рыне. Мінскае "Дынама" гуляла сапраўды добра. Здорава рухаліся, дзейнічалі праз пас. Што тычыцца нашай гульні, то я не думаю, што тут праблема псіхалогіі або фізіялогіі. Гэта, хутчэй, пытанне таго, наколькі моцна было жаданне перамагчы. Мы выдатна згулялі некалькі дзён таму ў Санкт-Пецярбургу, але, вярнуўшыся дадому, не здолелі ўзяць ачкі".

Пасля 24 гульняў "Дынама" з 30 ачкамі займае 5-е месца ў дывізіёне Тарасава, 8-е ў Заходняй канферэнцыі і 17-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 7 перамог у асноўны час, 4 у авертайме, зведала 12 паражэнняў у асноўны час і 1 у авертайме, закінула 52 і прапусціла 71 шайбу.

Найлепшыя бамбардзіры "Дынама": Цім Стэплтан — 18 (11+7), Тэему Лайне — 14 (10+4), Джэф Плат — 13 (6+7), Коры Мерфі (1+11) — па 12, Збынек Іргл — 11 (5+6).

Наступны матч мінчане правядуць ужо пасля міжнароднай паўзы: 14 лістапада дома супраць піцерскага СКА.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2012
 
Дата публикации:05.11.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2326
 
Ключевые слова:
Чемпионат КХЛ Хоккей Динамо Минск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме