https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чэмпіёнка свету Алена Бунас: Беларусь займае вядучыя месцы ў развіцці рускага більярду на постсавецкай прасторы


18 кастрычніка на веладроме СК "Мінск-Арэна" адбылося адкрыццё фінальнай часткі чэмпіянату свету па більярдавым спорце "Свабодная піраміда".
У спаборніцтвах бяруць удзел больш як 150 спартсменаў з 25 краін. У іх ліку: трохразовы чэмпіён свету Каныбек Сагындыкаў (Казахстан), двухразовыя чэмпіёны свету Яраслаў Вінакур (Украіна), Юрый Пашчынскі (Расія), Каныбек Сагынбаеў (Кыргызстан), трохразовы чэмпіён Еўропы Аляксандр Паламар (Украіна), чэмпіёнкі свету Алена Бунас (Беларусь), Дзіяна Міронава (Расія), чэмпіёнка Еўропы Віялета Клімава (Беларусь), уладальнік каманднага Кубку свету і Кубку Азіі Яўген Курта (Беларусь).

Арганізатарамі чэмпіянату выступаюць Міжнародны камітэт па пірамідзе, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Беларуская асацыяцыя більярднага спорту пад эгідай Сусветнай канфедэрацыі більярднага спорту, Мінскі гарвыканкам.

Удзельнікаў сусветнага чэмпіянату вітаў міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан, які адкрыў спаборніцтвы, зрабіўшы першы, сімвалічны, удар па шары.

"У нашай каманды — малады склад, — заўважыў у інтэрв`ю адзін з мацнейшых беларускіх спартсменаў Яўген Курта, — я сярод іх лічуся ўжо ветэранам. Моладзі цяпер вельмі шмат гуляе — думаю, яны пакажуць сябе на гэтым турніры".

Паводле слоў Алены Бунас, Беларусь займае адно з вядучых месцаў у развіцці рускага більярду на постсавецкай прасторы. "І такога прыёму, такой арганізацыі турніраў, як у Беларусі, я пакуль не бачыла, — сцвярджае яна. — Выдатная пляцоўка, усё — на вельмі высокім узроўні!"

Спаборніцтвы працягнуцца па 21 кастрычніка.

БелаПАН
18 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:18.10.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2122
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Биллиард Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме