https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БАТЭ выйграў у "Ліля" ў стартавым матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў


З выязной перамогі над французскім "Лілем" пачаў барысаўскі БАТЭ выступленне ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Сустрэча прайшла 19 верасня і завяршылася з лікам 3:1 на карысць гасцей (Валадзько, 6, Радзівонаў, 20, Аляхновіч, 43 — Шэджу, 60).
Каманды гулялі ў такіх саставах:

БАТЭ — Гарбуноў, Ліхтаровіч (капітан) (Сівакоў, 66), Валадзько, Радзькоў, Глеб, Паўлаў (Брэсан, 80), Бардачоў, Радзівонаў (Мазалеўскі, 89), Сіміч, Аляхновіч, Палякоў. У запасе: Гутар, Юрэвіч, Канцавы, Філіпенка.

"Ліль" — Ляндро, Дэбюшы (Сідзібе, 85), Дзінь, Бальмон, Пае, Калу, Дэ Мело (Мендэс, 46), Мартэн (Ру, 46), Шэджу, Мавюба (капітан), Баша. У запасе: Эляна, Гее, Педрэці, Берыа.

На 11-й хвіліне папярэджанне атрымаў Пае, на 28-й — Аляхновіч, на 38-й — Радзівонаў, на 53-й — Дзінь, на 54-й — Паўлаў і Ру, на 70-й — Палякоў, на 90-й — Мавюба.

Статыстыка матчу (падлік БелаПАН): удары па варотах — 5:18 на карысць гаспадароў (першы тайм — 3:9), з іх у створ варот — 4:8 (3:4), вуглавыя ўдары — 0:11 (0:6), штрафныя ўдары — 15:16 (7:9), афсайды — 3:3 (2:1), укідванні з аўта — 8:27 (6:18).

У другім матчы групы F нямецкая "Баварыя" прымала іспанскую "Валенсію" і перамагла — 2:1. Такім чынам, БАТЭ дзякуючы лепшай розніцы мячоў узначаліў турнірную табліцу групы. Цяперашняя перамога стала першай за гады выступлення барысаўчан у групавым раўндзе ЛЧ (2008, 2011, 2012).

У другім туры 2 кастрычніка БАТЭ прыме "Баварыю", а "Ліль" згуляе ў гасцях з "Валенсіяй".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Ліль, 20 верасня 2012
 
Дата публикации:20.09.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2250
 
Ключевые слова:
Лига чемпионов Футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме