https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спартсмены заваявалі 24 ліцэнзіі на лонданскую Алімпіяду


Па стане на 20 чэрвеня беларускія спартсмены заваявалі 24 ліцэнзіі на летнія Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане.
Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта, ліцэнзіі атрыманыя ў чатырох відах:

- настольны тэніс — 2 (Уладзімір Самсонаў, Вікторыя Паўловіч);

- кулявая стральба — 4 (Сяргей Мартынаў — малакаліберная вінтоўка, стральба лежачы; Вікторыя Чайка — пнеўматычны пісталет; Канстанцін Лукашык — пнеўматычны пісталет; Андрэй Казак — малакаліберны пісталет);

- лёгкая атлетыка — 16 (Сцяпан Рогаўцаў, Анастасія Старавойтава, Марына Даманцэвіч, Вольга Салевіч — марафон; Андрэй Міхневіч, Павел Лыжын — штурханне ядра; Павел Крывіцкі, Алена Матошка — кіданне молата; Марыя Арзамасава, Святлана Усовіч — бег на 400 і 800 м; Ілона Усовіч — 800 м; Аліна Талай — 100 м з бар`ерамі; Вераніка Шуткова, Анастасія Мірончык-Іванова — скачкі ў даўжыню; Надзея Астапчук, Наталля Міхневіч — штурханне ядра);

- плаванне — 2 (Аляксандра Герасіменя — 50 і 100 м вольным стылем, Святлана Хахлова — 50 м вольным стылем).

Найбліжэйшыя спаборніцтвы, на якіх будуць вызначаныя алімпійскія квоты:

– 22—25 чэрвеня, Данія — чэмпіянат Еўропы па футболе сярод маладзёжных каманд (кваліфікуюцца тры найлепшыя каманды);

- 18 чэрвеня — 3 ліпеня, Польшча — чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын (кваліфікуецца чэмпіён);

- 30 чэрвеня — 3 ліпеня, Азербайджан — алімпійскі кваліфікацыйны турнір па таэквандо;

- 2—10 ліпеня, Італія — чэмпіянат свету па стральбе з лука (спачатку кваліфікуюцца па 8 найлепшых каманд (24 спартсмены/спартсменкі), дадаткова індывідуальна адбіраюцца па 8 спартсменаў з іншых краін);

- 8—10 ліпеня, Вялікабрытанія — фінал Кубка свету па сучасным пяцібор`і (кваліфікуюцца па 1 спартсмене і спартсменцы).

На Алімпіядзе-2008 у Пекіне выступіў 181 беларускі спартсмен у 26 відах. Заваявана 19 медалёў (4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:20.06.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:3662
 
Ключевые слова:
Лондон-2012 Олимпийские игры Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме