https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юніёрская зборная Беларусі па хакеі заняла чацвёртае месца на турніры 3x3 у Астане


На "Барыс-Арэне" ў Астане прадаўжаецца міжнародны турнір па хакеі Eurasia Jastar Cup-2023.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць чатыры каманды: Беларусь (U18), Казахстан (U18), Расія (U16), а таксама жаночая зборная Расіі. У панядзелак у рамках Кубка адбыўся турнір па хакеі ў фармаце 3x3. У паўфінале беларуская каманда саступіла расійскім юнакам з лікам 1:3, адзіную шайбу ў складзе беларусаў правёў Цімур Літвінаў.

Сапернікам нашых юніёраў у матчы за трэцяе месца стала жаночая зборная Расіі, якая ў сваім паўфінале прайграла гаспадарам лёду. Мінімальную перамогу ў "бронзавым" матчы атрымалі дзяўчаты - 1:0.

На міжнародным турніры Eurasia Jastar Cup - 2023 юніёрская зборная Беларусі правяла ўжо дзве сустрэчы: у дэбютнай гульні 4 лютага наша каманда перамагла равеснікаў з Казахстана (4:2), а напярэдадні не справілася са зборнай Расіі (U16) (1:3). Трэці і заключны матч турніру наша каманда згуляе ў аўторак супраць жаночай расійскай зборнай, паядынак стартуе ў 11.30 па мінскім часе.

6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:567
 
Ключевые слова:
Eurasia Jastar Cup - 2023 Астана Хоккей Юниоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме