https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Біятланістка Дзінара Алімбекава перамагла ў суперспрынце на этапе Кубка Садружнасці


У біятлонным комплексе «Алмаз» у Разані працягваецца трэці этап Кубка Садружнасці, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя спартсмены Беларусі і Расіі.
Суботняя праграма спаборніцтваў у Разані працягнулася жаночым суперспрынтам, удзел у фінале дысцыпліны прынялі 27 дзяўчат. Лідар беларускай каманды Дзінара Алімбекава, захапіўшы лідарства ў гонцы ўжо пасля стартавай стральбы, нікога не падпусціла да першай пазіцыі, нават нягледзячы на тры памылкі на рубяжах.

Перавага нашай біятланісткі на фінішы дыстанцыі ў 7,5 км над расіянкай Наталляй Гербулавай склала 11,4 сек., трэцяе месца заняла Лізавета Капліна (+22,4 сек. адставанне). Такім чынам, абодва суперспрынты скончыліся беларускімі перамогамі, раней мужчынскую гонку выйграў Іван Тулацін.

Што тычыцца вынікаў іншых нашых дзяўчат, то Алена Кручынкіна фінішавала на 5-м месцы, яе сястра Ірына стала 11-й, Адэліна Сабітава — 16-я, Юлія Кавалеўская — 17-я, Дар’я Кудаева — 18-я. Заўтра на трэцім этапе Кубка Садружнасці адбудуцца мужчынскі і жаночы мас-старты.

Звязда, 24 снежня 2022
 
Дата публикации:24.12.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:766
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Биатлон Кубок Содружества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме