https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арына Сабаленка палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу


Беларуская тэнісістка ў мінулым годзе змагла падняцца на другі радок у рэйтынгу, у 2022-м яе дасягненні больш сціплыя.
Беларуска Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA і займае зараз шостую пазіцыю.

Беларуска здолела падняцца з сёмай пазіцыі на шостую, набраўшы 3 470 пунктаў. Яшчэ адна спартсменка з рэспублікі Вікторыя Азаранка, наадварот, пагоршыла паказчыкі і апусцілася на адзін радок – 22-і, у яе 1 951 бал.

Таксама ўпала ў рэйтынгу Аляксандра Сасновіч, якая страціла два месцы, зараз яна размяшчаецца на 31 пазіцыі (1 521).

Першае месца сярод жанчын займае полька Іга Свёнтэк (10 180), туніска Онс Жабер размяшчаецца на другім радку рэйтынгу (5 090), замыкае тройку лідараў іспанка Паула Бадоса (3 934).

Сусветны рэйтынг АТР у мужчын таксама зведаў змены ў панядзелак. Так, беларус Ілья Івашка з 61 месца ўзняўся на 59-е. У яго ў актыве 775 балаў. Ён у бягучым сезоне паказваў нядрэнныя вынікі і нават уваходзіў у топ-40 рэйтынгу АТР. Акрамя таго, Івашка абыгрываў больш тытулаваных сапернікаў.

Ягор Герасімаў знаходзіцца далёка за межамі топ-100, але ён таксама здолеў палепшыць пазіцыі і са 181 месца падняцца на 179-е (297 балаў).

Іспанец Карлас Алькарас лідзіруе ў рэйтынгу АТР, набраўшы 6 740 ачкоў, нарвежац Каспер Рууд адстае менш, чым на 1 000 балаў, у яго на рахунку 5 850 пунктаў. Яшчэ адзін іспанец Рафаэль Надаль займае трэцюю пазіцыю (5 810).

Мінск, 26 верасня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:26.09.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:949
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Арына Сабаленка Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме