https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брэсцкае «Дынама» выйшла ў трэці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў


Футбалісты брэсцкага «Дынама» прабіліся ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.
У гульні другога круга кваліфікацыі на поле АСК «Брэсцкі» чэмпіёны Беларусі абыгралі чэмпіёна Босніі і Герцагавіны «Сараева» з лікам 2:1. Гаспадары вельмі актыўна пачалі гульню, і ўжо на 3-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук адкрыў лік. Берасцейцы працягвалі валодаць ініцыятывай, але на 34-й хвіліне прапусцілі вострую контратаку гасцей, і Андрэй Даканавіч аднавіў парытэт. Пасля перапынку дынамаўцы адразу пайшлі наперад і праз 4 хвіліны Абдула Дыяло забіў пераможны гол.

У першым раўндзе кваліфікацыі ЛЧ брэсцкія дынамаўцы таксама на сваім полі разграмілі казахстанскую «Астану» з Нур-Султана з вынікам 6:3.

Лёсаванне трэцяга раўнда ЛЧ адбудзецца 31 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне. Матчы пройдуць 15 і 16 верасня. Пераможцы выйдуць у плэй-оф ЛЧ, а тыя, хто прайграў, працягнуць выступ у другім па рангу кантынентальным турніры — Лізе Еўропы.

Адзначым, што брэсцкае «Дынама» ўжо гарантавала сабе 1,7 млн еўра ганарару ад УЕФА за ўдзел у еўракубках.

Звязда, 27 жніўня 2020
 
Дата публикации:27.08.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:300
 
Ключевые слова:
Динамо Брэст Лига Чемпионов Футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме