https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прадаўжае актыўна рыхтавацца да ЧС па хакеі, які правядзе сумесна з Латвіяй


Аб гэтым паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2021 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.
У парадак дня былі ўключаны пяць пытанняў, што датычацца асноўных аспектаў падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату: выкананне плана мерапрыемстваў падрыхтоўкі, білетная праграма, падрыхтоўка «Мінск-Арэны», арганізацыя «вёскі балельшчыкаў», а таксама канцэпцыя цырымоніі адкрыцця.

Як адзначыў прэм’ер-міністр, чэмпіянат-2020, які павінен быў адбыцца ў Швейцарыі, з-за нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыі быў адменены. Але пакуль, на радасць шматлікіх аматараў хакея, чэмпіянат 2021 года, запланаваны ў Мінску і Рызе, застаецца ў парадку дня. Тэрміны яго правядзення крыху змяніліся: на гэты час ён запланаваны з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, некаторае здзіўленне выклікаюць заявы партнёраў па турніры. «Прэм’ер-міністр Латвіі заявіў аб тым, што плануе звярнуцца да Міжнароднай федэрацыі хакея з ініцыятывай аб замене Беларусі на іншую краіну. Такая заява гучыць дзіўна, асабліва ўлічваючы, што федэрацыі хакея абедзвюх дзяржаў прадаўжаюць эфектыўнае ўзаемадзеянне па падрыхтоўцы турніру ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй хакея», — сказаў ён.

У сваю чаргу выконваючы абавязкі старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў адзначыў: «У нас ёсць кантрактныя абавязацельствы па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з латвійскім аргкамітэтам, але калі па нейкіх прычынах латвійскі бок адмовіцца праводзіць сумесны чэмпіянат, то ў нас дастаткова рэсурсаў і магчымасцей інфраструктуры, каб правесці яго самастойна».

Як падкрэсліў кіраўнік урада, Беларусь актыўна вядзе падрыхтоўку да чэмпіянату. «Створана Дырэкцыя чэмпіянату, рэалізуецца бізнес-план адпаведнага інвестыцыйнага праекта, працуюць 12 падкамітэтаў арганізацыйнага камітэта, на конкурснай аснове выбраны талісман. Несумненным плюсам з’яўляецца тое, што ў Мінску ўжо многае зроблена для правядзення спартыўных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню. У параўнанні з 2014 годам аб’ём арганізацыйна-тэхнічных задач, якія нам неабходна вырашыць, значна меншы. Але наперадзе напружаная работа, каб зрабіць турнір рэальнай запамінальнай падзеяй для аматараў хакея па ўсім свеце», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Звязда, 28 жніўня 2020
 
Дата публикации:28.08.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:325
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Хоккей Спорт в Беларуси Мінск Латвия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме