https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Настасся Шкурдай устанавіла новы рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м на спіне


На адкрытым чэмпіянаце Латвіі ў Рызе Настасся Шкурдай устанавіла новы рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м на спіне, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі плаванні.
Беларуска пераадолела дыстанцыю ў 50-метровым басейне за 1 мін 00,62 сек і пераўзышла дасягненне 2011 года Аляксандры Герасімені (1 мін 00,68 сек). Таксама нацыянальны рэкорд устанавіла беларуска Аліна Змушко на дыстанцыі 50 м брасам - 31,25 сек, перавысіўшы ранейшы лепшы рэзультат Іны Капішынай - 31,29 сек, які быў паказаны ў 2009 годзе.

У адкрытым чэмпіянаце Латвіі нацыянальная зборная Беларусі заваявала 61 медаль.

Турнір у Рызе ў календары FINA з`яўляўся кваліфікацыйным па выкананні нарматываў на чэмпіянат свету 2019 года ў Кванджу (Рэспубліка Карэя, з 12 па 28 ліпеня 2019 года) і Алімпійскія гульні ў Токіа. Беларускія спартсмены таксама выканалі адборачныя нарматывы на летнюю Універсіяду ў Неапаль: Ілья Шымановіч (50 м, 100 м брас) і Аліна Змушко (50 м брас). Як адзначылі ў федэрацыі плавання, па нарматывах першынстваў свету і Еўропы сярод юніёраў праплыла Настасся Шкурдай (100 м на спіне, 50 м на спіне, 50 м батэрфляй і 100 м на спіне, 50 м на спіне, 200 м на спіне, 50 м батэрфляй, 200 м комплекс). На алімпійскі фестываль моладзі Еўропы адабраўся Іван Адамчук (100 м, 200 м на спіне, 200 м комплекс).

4 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:409
 
Ключевые слова:
Плавание Спорт в Беларуси Латвия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме