https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фізічнай культуры і спорту з прафесійным святам, якое аб’ядноўвае мільёны фізкультурнікаў і спартсменаў, трэнераў, выкладчыкаў і ветэранаў галіны


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер кожнаму жыхару Беларусі даступны сучасныя аб’екты для заняткаў любімымі відамі спорту, а фізічная актыўнасць для многіх стала значнай часткай штодзённага жыцця.

«Мы ганарымся дасягненнямі беларускіх атлетаў на буйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Вашы перамогі на славу Радзімы — наш нацыянальны здабытак», — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён падзякаваў работнікам галіны за працу і адданасць справе, вялікі ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця і выхаванне падрастаючага пакалення.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім і іх блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і новых яркіх перамог.

Звязда, 17 траўня 2025
 
Дата публикации:17.05.2025
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:67
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Поздравление Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме