https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску развіталіся з Аляксандрам Мядзведзем


4 верасня ў Мінску развіталісь з легендай айчыннага і сусветнага спорту Аляксандрам Мядзведзем.
Трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя райшоў з жыцця ў панядзелак, 2 верасня. Яму было 86 гадоў.

Развітанне з легендарным барцом праходзіла у мінскім Палацы спорту з 10 да 15 гадзін. Развітацца ідуць і тыя, хто асабіста ведаў Аляксандра Мядзведзя, і простыя мінчане. Шмат выхаванцаў спартшкол.

З вянком ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыбыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў. Ушанаваць памяць Аляксандра Мядзведзя прыйшлі таксама намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, саветнік старшыні ўрада РФ Алег Матыцын, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыана Шчоткіна і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў, прадстаўнікі спартыўных федэрацый.

Sputnik Беларусь, 4 верасня 2024
 
Дата публикации:04.09.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:108
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Борьба Александр Медведь Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме