https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віктар Лукашэнка: Кубак наймацнейшых спартсменаў — гэта, сапраўды, як чэмпіянат свету


На мінулым тыдні беларускі біятлон неверагодна парадаваў сваіх аматараў. На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» прайшоў Кубак наймацнейшых спартсменаў.
Ужо сам факт правядзення гэтага турніру прынёс радасць, у Беларусі, шчыра кажучы, засумавалі па прыгожаму біятлону. А нашы спартсмены памножылі добры настрой і ўражанні — беларускія біятланісты заваявалі 12 узнагарод Кубка. Каб дадаць пазітыву і самім героям спаборніцтваў, у «Раўбічах» прайшло ўшанаванне спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў, без якіх свята спорту было б немагчымым. 

«Мы вырашылі прыехаць у госці да вас, не запрашаючы на афіцыйныя мерапрыемствы ў алімпійскі камітэт або Мінспорту для таго, каб захаваць хатнюю і душэўную атмасферу. Найперш, вам вялікі дзякуй, за тое, што вы падарылі нам, нашай Беларусі такое свята. Кубак наймацнейшых спартсменаў — гэта, сапраўды, як чэмпіянат свету. Эмоцыі адпаведныя. Пачынаючы ад тых спаборніцтваў, дзе Антон Смольскі ішоў першым і перамог з вялікім адрывам, і заканчваючы гонкай, дзе Дзіма Лазоўскі на фінішы літаральна на лыжу апярэдзіў саперніка і выйграў серабро. Кожнае імгненне, не толькі для нас, людзей, якія адказваюць за спорт, але і для ўсёй нашай краіны, усіх аматараў спорту — свята. Мы ўспомнілі тыя эмоцыі, якія былі, калі заўзелі за біятлон на сусветным узроўні. Гэта лішні раз падштурхоўвае нас, спартыўных функцыянераў, да таго, каб зрабіць усё для вяртання вас у вялікі спорт на вялікія арэны. Упэўнены, там вы будзеце займаць дастойныя высокія месцы», — сказаў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка. Ён заўважыў, што ў «Раўбічах» была сабрана вялікая і лепшая частка сусветнага біятлона.

«Вы гэта даказалі. Сваімі эмоцыямі, імкненнем дабіцца перамогі, нягледзячы ні на што, паказалі мужнасць, шалёную мэтанакіраванасць, якая матывуе не толькі маладое пакаленне біятланістаў, але і іншых спартсменаў, а таксама простых людзей на добрыя ўчынкі ў імя нашай краіны, у імя родных і блізкіх, — сказаў кіраўнік НАК Беларусі. 

Асобна Віктар Лукашэнка падзякаваў трэнерам, сэрвісам, урачам — усёй камандзе, якая прымала ўдзел у падрыхтоўцы спаборніцтваў. Самых цёплых удзячнасці вартыя супрацоўнікі комплексу ў «Раўбічах». У кароткі тэрмін яны здолелі нарыхтаваць снег і правесці гэтыя важныя спаборніцтвы на самым высокім узроўні.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Алег Рыжанкоў вынікамі выступленнямі сваіх падапечных задаволены. Але, адзначае, ўзнагарод магло б быць і больш.

«Многія спартсмены праявілі сябе з лепшага боку, і хлопцы, і дзяўчаты. Антон Смольскі, як лідар каманды, быў на вышыні, чатыры залатых медалі — цудоўны вынік. Дзінара Смольская выдатна выступілі. У эстафеце спартсмены праявілі сябе. Можна толькі ганарыцца нашымі спартсменамі», — сказаў ён.

Сапраўдны фурор на дамашнім старце зрабіў лідар нацыянальнай каманды Антон Смольскі. Ён перамог у спрынце, мас-старце, гонцы пераследу і разам з жонкай Дзінарай Смольскай — у змешанай эстафеце.

«Атрымліваць прэміі, узнагароды — прыемна і лёгка. Але для гэтага мы правялі вялікую работу. Усе працавалі вельмі шмат. І я рады, што гэтая праца ўвасобілася ў вынік і мы парадавалі ўсю краіну», — падзяліўся Антон Смольскі. Ён расказаў, што яму вельмі спадабаўся маштаб і узровень спаборніцтваў.

«Калі я прыйшоў на апошнюю прыстрэлку, я ўбачыў, што ўсе трыбуны запоўненыя. Гэта, з аднаго боку, дадавала ціску. Але, з іншага боку, радавала, што людзей цікавіць біятлон і хацелася паказаць лепшы вынік і паказаць яго прыгожа», — адзначыў спартсмен. 

Аднак доўга радавацца біятланістам не прыйшлося, яны ўжо вярнуліся да трэніровак. «Сапернікі не стаяць на месцы, удасканальваюцца , таму нам трэба заўсёды быць гатовымі», — адзначыў Антон Смольскі. 

Зараз каманда праводзіць вучэбна-трэнірованчы збор на базе родных «Раўбічах». Наступны буйны старт — чэмпіянат Расіі ў сакавіку, затым — яшчэ на адзін чэмпіянат у Ханты-Мансійску, пасля гэтага — на Кубак Садружнасці ў Мурманску.

Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 26 лютага 2025
 
Дата публикации:26.02.2025
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Раўбічы Биатлон Кубок сильнейших
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме