https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каманда НАК з удзелам Прэзідэнта Беларусі перамагла ў лыжаролернай эстафеце ў Дзень горада


Каманда Нацыянальнага алімпійскага камітэта з удзелам Аляксандра Лукашэнкі перамагла ў лыжаролернай гонцы сярод каманд сілавых ведамстваў і органаў дзяржаўнага кіравання ў Дзень горада ў Мінску.
Цырымонія ўзнагароджвання` У эстафеце 4x2,8 км у квартэце з кіраўніком дзяржавы выступілі алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, канькабежцы Марына Зуева і Ігнат Галавацюк. Аляксандр Лукашэнка завяршаў эстафету і фінішаваў першым.

Другой на фініш прыйшла каманда Камітэта дзяржбяспекі. Замкнуў тройку квартэт з Міністэрства спорту і турызму, фінішорам у якім быў кіраўнік ведамства Сяргей Кавальчук.

Згодна з палажэннем правядзення спаборніцтваў фінішаваць павінны былі кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, таму другое месца суддзі аддалі Мінспорту, а бронзавыя ўзнагароды дасталіся камандзе КДБ.

"Чацвёрты раз у жыцці бегаў на лыжаролерах, раней толькі на лыжах. Аднак выступленне адбылося, - адзначыў Сяргей Кавальчук. - Месцы, якія занялі каманды, - не самае важнае на такім спартыўным свяце. Галоўнае - гэта тыя эмоцыі, якія атрымалі ўсе ўдзельнікі. Шмат людзей прыйшло паглядзець, як праходзяць спаборніцтвы. Цудоўная атмасфера". 

 Сапернікамі каманды НАК у эстафеце былі таксама каманды Дзяржпагранкамітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Міністэрства адукацыі, МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінабароны. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прадставіла дзве дружыны.

Перад стартам кіраўнік дзяржавы правёў невялікую размінку на дыстанцыі, а таксама паразмаўляў са спартсменамі нацыянальнай зборнай па канькабежным спорце Марынай Зуевай і Ігнатам Галавацюком, якім трэба будзе яшчэ выйсці на старт у ролер-марафоне.

Масавае фізкультурна-спартыўнае свята каля праспекта Пераможцаў прадаўжаецца спаборніцтвамі па пажарна-выратавальным спорце, баскетболе 3х3, паруснай "Зорнай рэгатай", валейболе, шахматах. Інтрыгуючым абяцае стаць ролер-марафон, у якім прымуць удзел лепшыя атлеты Беларусі і замежных краін.

8 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Мінск Спорт в Беларуси День города
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме