https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


II Еўрапейскія гульні: адлік пайшоў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на абноўленым стадыёне "Дынама" ў Мінску запусціў адваротны адлік часу да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе.
Кіраўнік дзяржавы націснуў на кнопку, пасля чаго на святлодыёдных экранах пачаўся адваротны адлік часу да старту цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Запуск суправаджаўся піратэхнічным эфектам у небе і ў чашы стадыёна.

Як адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка, у 2019 годзе стадыён стане сэрцам II Еўрапейскіх гульняў - грандыёзнай падзеі для Беларусі і ўсёй сусветнай грамадскасці.

Тут пройдуць цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў такіх відах спорту, як бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол.

Эксперты Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў высока ацанілі гатоўнасць Мінска за год да старту спаборніцтваў.

Праграма спаборніцтваў маючага адбыцца форуму практычна сфарміравана. Будуць разыграны больш за 200 камплектаў узнагарод, а спаборніцтвы па 10 відах спорту будуць адборачнымі на Алімпійскія гульні ў Токіа.

21 чэрвеня 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:512
 
Ключевые слова:
II Европейские Игры Мінск Стадион "Динамо"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме