https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка адказаў на пытанне, ці трэба беларускім спартсменам ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з жыхарамі Касцюковіч адказаў на пытанне, ці трэба беларускім спартсменам удзельнічаць у Алімпіядзе ў нейтральным статусе.
Жыхары горада пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы яго меркаваннем наконт удзелу беларускіх спартсменаў у летніх Алімпійскіх гульнях у нейтральным статусе.

"Забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця, камандных відах спорту. Ці трэба беларускім спартсменам удзельнічаць у такой "Алімпіядзе", на такіх умовах?" - спыталіся ў Прэзідэнта.

"Тое, што гэтыя нягоднікі вытвараюць у спорце, лепшым спорт не робіць. Асабліва алімпійскі рух. Вы ведаеце, у мінулыя часы на час алімпіяд войны спыняліся - гэта былі мірныя-мірныя спаборніцтвы. У што яны цяпер ператварыліся (як і ўсё астатняе), вы бачыце. Наконт удзелу. Я ўжо неяк гаварыў: гэта справа спартсменаў. Вядома, хацелася, каб, як гэта належыць, гімн, сцяг і іншае. Але я разумею спартсменаў: гэта іх жыццё. Разумеючы гэта, я аб гэтым не гавару і не настойваю ні на адным з варыянтаў", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта справа спартсмена. Калі ён вырашыць удзельнічаць у Алімпіядзе, ён яшчэ больш злым будзе. Вы ж разумееце, настрой і злосць у спорце немалаважнае мае значэнне. Але калі ўжо ты адабраўся і едзеш туды ў нейтральным статусе, набей ім морду, пакажы ім, што ты сапраўдны беларус. Мы ўсё роўна будзем разумець, што ты беларус, і калі ты выйдзеш пераможцам - гэта для нас добрая тэма для таго, каб мы ім яшчэ і палітычна морду набілі", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: беларусы не павінны здавацца. У савецкія часы, нагадаў ён, на ўвесь народ аказваўся вельмі моцны націск, у тым ліку і ў спорце, але Савецкі Саюз быў першым. "Чым больш на цябе націскаюць, тым большае супраціў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што сочыць за расійскімі спаборніцтвамі і беларусы, напрыклад біятланісты, паказваюць там сябе найлепшым чынам. "І я разумею, што ў нас біятлон жыве, таму што школа біятлона ў Расіі вельмі моцная, сусветнага ўзроўню. І калі мы іх перамагаем, значыць, мы штосьці можам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Заўтра мы вернемся ў гэту еўрапейскую, сусветную сям`ю. І мы ім пакажам, што мы можам. А спартсмен няхай вызначыцца сам: хоча паехаць - няхай едзе і выступае, але толькі дастойна выступае, каб мы ім ганарыліся. Я ні на каго націскаць не буду і настойваць не буду", - рэзюмаваў беларускі лідар.

30 красавіка 2024, Касцюковічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Олимпиада Нейтральный статус Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме