https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь як казка: канферэнцыя па турызме праходзіць у Мінску


Адзін з магчымых варыянтаў пазіцыянавання Беларусі - стварэнне для яе вобраза краіны з дзіцячых казак.
Бачанне Беларусі жыхарамі СНД і ЕС значна адрозніваецца, распавёў адзін са спікераў канферэнцыі Том Банкл.

Міжнародная канферэнцыя па турызме праходзіць сёння ў Мінску. Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Сусветная турысцкая арганізацыя, праект "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі", які фінансуецца Еўрасаюзам, Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

"Краіну можна пазіцыянаваць як адно з апошніх месцаў у Еўропе, дзе можна знайсці такую прыроду і эмоцыі, якія дазволяць акрыяць духам і целам, дзе, здаецца, усё яшчэ жывуць дзіцячыя казкі", — рэзюмаваў спікер Том Банкл.

Галоўныя асацыяцыі з Беларуссю на еўрапейскіх турыстычных рынках звязаныя з паняццямі "прырода", "культура", "старажытнасць", "холад" і "Расія". А вось эмацыйнае ўспрыманне адрозніваецца і ўключае ў сябе "інтарэс", "шчасце" і "гасціннасць".

Ён таксама распавёў, як адрозніваецца бачанне Беларусі ў вачах прадстаўніка Еўрасаюза і СНД. У фарміраванні турыстычнага іміджу краіны ён заклікаў рабіць упор на аўтэнтычнасць, чалавечыя якасці жыхароў, прыроду і супакойваючую атмасферу.

Мінск, 6 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:06.07.2017
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:970
 
Ключевые слова:
Бренд Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме