https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хакеісты Славакіі атрымалі перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніру


Каманда Славакіі атрымала ўпэўненую перамогу над Расіяй у другім матчы ў групе В з лікам 12:0 на XIII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.
Славацкія ігракі ўжо ў ходзе першага перыяду чатыры разы паразілі вароты расіян. Лік на 2-й хвіліне адкрыў Любамір Ваіч. Галявым дублем у складзе пераможцаў вызначыўся Любамір Секераш, які правёў больш за 200 матчаў у НХЛ і выступаў за нацыянальную зборную сваёй краіны на чэмпіянатах свету.

Дзякуючы гэтаму поспеху славакі ўзначалілі турнірную табліцу групы В турніру.

Расію на спаборніцтвах у Мінску прадстаўляюць ігракі аматарскай каманды "Самрау", якая складаецца з ветэранаў уфімскага "Салавата Юлаева" і пермскага "Молата".

Раней на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" ў гэтым квартэце хакеісты Фінляндыі былі мацнейшымі за сапернікаў з Германіі - 11:3.

У другім туры ў групе А 5 студзеня згуляюць Расія - Фінляндыя (13.00) і Германія - Славакія (17.00).

4 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2017
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1058
 
Ключевые слова:
Рождественский турнир Хоккей Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме