https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 60 міжнародных спаборніцтваў пройдзе ў Беларусі ў 2024 годзе


Многія спартыўныя старты будуць мець адкрыты характар, прыняць удзел у іх змогуць прадстаўнікі розных краін.
Урад Беларусі зацвердзіў пералік міжнародных спартыўных мерапрыемстваў на 2024 год, адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У наступным годзе ў краіне адбудзецца каля 60 спаборніцтваў міжнароднага значэння. У прыватнасці, пройдуць такія традыцыйныя мерапрыемствы, як Мінскі міжнародны паўмарафон, турнір па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, Кубак Беларусі (Кубак Руслана Салея) па хакеі з шайбай і іншыя.

Таксама ў спіску запланаваныя:

*міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку "Гран-пры Мінска";
*міжнародныя спаборніцтвы па баскетболе 3х3 "Palova Snowball 3x3";
*міжнародныя спаборніцтвы па баскетболе "Кубак Халіпскага" сярод жанчын;
*міжнародны турнір па тхэквандо ITF "Адкрыты Кубак Садружнасці Незалежных Дзяржаў – Кубак свету".

У 2023 годзе Беларусь прыняла каля 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Сярод іх – этапы Кубка Садружнасці па біятлоне, Мінскі трыятлон, II Гульні краін СНД і іншыя. Адной з самых прадстаўнічых спартыўных падзей сталі Гульні краін СНД, удзел у якіх узялі больш за дзве тысячы спартсменаў з 23 дзяржаў.

Сярод "замежных" міжнародных стартаў у 2024 годзе, у якіх будуць удзельнічаць беларускія спартсмены, можна вылучыць летнія Алімпійскія Гульні ў Парыжы, а таксама Гульні Дружбы, Гульні БРІКС і Гульні Будучыні, якія пройдуць у Расіі.

Спартыўны "бан"

Нагадаем, у дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў былі ўведзены санкцыі ў сакавіку 2022 года з-за сітуацыі ва Украіне. Многія федэрацыі забаранілі пад сваёй эгідай праводзіць у Беларусі і Расіі міжнародныя спаборніцтвы. У гэтых умовах Масква і Мінск арганізавалі альтэрнатыўныя спаборніцтвы (у прыватнасці, Кубак Садружнасці па біятлоне), каб атлеты маглі падтрымліваць спартовую форму.

Праз год, у сакавіку 2023-га, МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да стартаў расіян і беларусаў, якія не падтрымліваюць ваенную спецаперацыю РФ, і толькі ў статусе нейтральных атлетаў. У пачатку снежня Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў атлетаў з Беларусі і РФ да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024.

Мінск, 1 студзеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:01.01.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме