https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Правілы здабычы ракаў зменяцца ў Беларусі з 26 чэрвеня


У Беларусі з 26 чэрвеня зменяцца правілы здабычы ракаў і крэветкі, паведаміла кансультант аддзела біялагічнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ксенія Панцялей.
Змяненне прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь нумар 555 ад 6 чэрвеня 2014 года, распрацаванай у развіццё ўказа нумар 551 ад 5 снежня 2013 года, які ўступіць у сілу з 26 чэрвеня гэтага года.

Згодна з дакументам даўгапальцы (вузкапальцы) і паласаты рак, а таксама далёкаўсходняя крэветка ўключаны ў пералік дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб`ектаў палявання і рыбалоўства, а значыць, здабыча іх будзе весціся ў адпаведнасці з правіламі здабычы названых жывёл.

Перыяд забароны на вылаў даўгапальцага (вузкапальцага) рака стане значна карацейшы. Ён будзе доўжыцца з 20 сакавіка па 10 чэрвеня. На працягу ўсяго года нельга будзе здабываць яйцаносных самак. Уводзіцца забарона на вылаў у любую пару года асобін з даўжынёй цела меншай за 10,5 см.

Забаронены вылаў ракаў грамадзянамі ў асабістых мэтах з выкарыстаннем больш за тры ракалавільныя ўстройствы на чалавека. Нельга лавіць больш за два кілаграмы ракаў у суткі, устаноўлена забарона на пакіданне ракалавільных устройстваў без нагляду, здабычу ракаў з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і (або) плавальных сродкаў у цёмны час сутак. Пад ракалавільным устройствам маецца на ўвазе прылада для здабычы ракаў, якая ўяўляе сабой сеткаваты квадрат (круг) з дыяметрам не большым за 100 см і вочкам не меншым за 22 мм з замацаванай у цэнтры прынадай (пад`ёмнік адкрытага тыпу) або пастку з адным і больш уваходам даўжынёй не большай за 100 см з дыяметрам уваходнай адтуліны не большым за 70 см і вочкам не меншым за 22 мм (закрытага тыпу).

Забарона на вылаў усходняй рачной крэветкі будзе дзейнічаць з 1 красавіка па 1 ліпеня.

Права на прамысловую нарыхтоўку (закупку) ракаў на канкрэтным вадаёме прадастаўляецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў па выніках праведзеных таргоў. "Аб`ёмы, спосабы, прылады і іх колькасць для прамысловай нарыхтоўкi будуць устанаўлівацца ў біёлага-эканамічным абгрунтаванні на нарыхтоўку і (або) закупку дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб`ектаў палявання і рыбалоўства. Гэты дакумент распрацоўваецца арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і падлягае дзяржаўнай экалагічнай экспертызе", - сказала Ксенія Панцялей.

13 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2014
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1477
 
Ключевые слова:
Раки Креветки Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме