https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перспектывы ўдзелу Беларусі ў Сусветнай турыстычнай выстаўцы ў 2014 годзе абмеркаваны ў Парыжы


Пра гэта паведамілі ў беларускім пасольстве ва Францыі.
Гэта тэма была ў цэнтры ўвагі на сустрэчы 23 сакавіка ў час Сусветнай турыстычнай выстаўкі, якая праходзіць у Парыжы, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Францыі Паўла Латушкі з арганізатарам гэтага салона. Так, у размове з камерцыйным дырэктарам выстаўкі Веронікай Піге-Лакруа была даведзена зацікаўленасць беларускага боку стаць адным з удзельнікаў гэтага буйнейшага кірмашу турыстычных паслуг.

Таксама былі абмеркаваны перспектывы і магчымыя ўмовы ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў у Сусветнай турыстычнай выстаўцы, якая адбудзецца 20-23 сакавіка 2014 года.

Сусветны турыстычны салон у Парыжы з`яўляецца адным з буйнейшых мерапрыемстваў у сферы турыстычных паслуг. У 2012 годзе яго наведалі амаль 106 тыс. чалавек, больш як 1 тыс. журналістаў. На выстаўцы былі прадстаўлены стэнды амаль 500 розных турыстычных кампаній і аператараў з 23 краін свету.

У пасольстве адзначылі, што ў 2012 годзе колькасць французскіх грамадзян, якія наведалі Беларусь у турыстычных мэтах, перавысіла 5,5 тыс. чалавек.

25 сакавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.03.2013
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1691
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Выставка Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме