https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анатоль Тозік у Алімпійскай вёсцы: Пакуль трэба пазбягаць бурчання, незадавальнення і крытыкі


"Усё, што мы маглі зрабіць на стадыі падрыхтоўкі да Гульняў, зроблена. Цяпер важна не нашкодзіць, не адцягваць нашых атлетаў ад вырашэння галоўных задач", — заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік падчас наведвання Алімпійскай вёскі ў Лондане 28 ліпеня.
"Пэўны аптымізм выклікаюць заключэнні ўрачоў аб тым, што атлеты і фізічна, і псіхалагічна гатовы да сваіх галоўных стартаў, што іх нішто пакуль не раздражняе і ніхто ім не перашкаджае, — прыводзіць словы Тозіка прэс-служба Мінспорту. — Мне ўяўляецца, што задача чыноўнікаў, якія цяпер знаходзяцца ў Лондане, не адцягваць спартсменаў, не хадзіць за імі і распытваць, як справы, як настрой. Такой залішняй апекай можна толькі нашкодзіць. Спартсмены, іх трэнеры і без нас дакладна ведаюць, што ім трэба рабіць. Мы ж абавязаны дапамагчы ім вырашаць праблемы, задавальняць іх разумныя просьбы".

На думку віцэ-прэм`ера, Алімпіяда пачалася з добрага знака — перамогі беларускай алімпійскай зборнай па футболе над Новай Зеландыяй. Ён выказаў надзею, што "тыя словы клятвы, якія на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў вымавіў прадстаўнік судзейскага корпусу, будуць строга і дакладна выкананыя ўсімі арбітрамі, і судзейства будзе сумленным і бесстароннім".

"Я перакананы, што пакуль трэба пазбягаць бурчання, незадавальнення і крытыкі. Алімпіяда — гэта вельмі цяжкая праца, велізарная фізічная і псіхалагічная нагрузка. Мы ж можам як узмацніць, так і аслабіць яе. Давайце таксама набярэмся цярпення", — сказаў Тозік.

Разам з Тозікам жылую зону вёскі наведалі першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў, міністр спорту і турызму Алег Качан, пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч, а таксама протаіерэй Фёдар Поўны.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2012
 
Дата публикации:29.07.2012
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:2347
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпиада Лондон-2012
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме