https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" пройдзе ў Беларусі з 5 па 11 чэрвеня


Аб гэтым сказала на прэс-канферэнцыі "Экалагічны турызм: развіццё патэнцыялу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый" у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Кацярына Нікіціна.
"З 5 па 11 чэрвеня 2023 года пройдзе рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся", якая накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па турызме", - адзначыла Кацярына Нікіціна.

У акцыі прымуць удзел турыстычныя аб`екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб`екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы і многія іншыя.

У перыяд правядзення акцыі аб`екты прапануюць наведвальнікам бясплатныя экскурсіі і квесты, дні адкрытых дзвярэй, майстар-класы, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні, прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы. "На сённяшні дзень у акцыі зарэгістраваны для ўдзелу ўжо 880 аб`ектаў, і рэгістрацыя яшчэ прадаўжаецца", - звярнула ўвагу яна.

"Каб прыняць удзел у акцыі, падарожнікам неабходна адкрыць на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме падрабязны пералік аб`ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, паглядзець, што і ў якія даты прапануюць аб`екты, выбраць аб`ект са спіса, які ім спадабаўся, звязацца з ім па пазначаных кантактах, удакладніць дэталі і запісацца для наведвання, прыехаць на аб`ект у выбраны час", - расказала намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме.

У акцыі задзейнічаны ўсе рэгіёны краіны.

1 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2023
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Акция Туризм в Беларуси Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме