https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Апошні ў сезоне фестываль на Аўгустоўскім канале збірае сяброў 27 жніўня


Свята на канале. Фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» збярэ сяброў у суботу, 27 жніўня, на шлюзе Дамброўка.
Традыцыйна свята завяршае марафон мерапрыемстваў на адным з самых знакавых турыстычных аб’ектаў Гродзеншчыны.

Вось і на гэты раз арганізатары падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму, удзельнікамі якой могуць стаць усе госці свята. 

Як расказала дырэктар Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Аксана Грынцэвіч, свята пачнецца ў апоўдзень. У цэнтры ўвагі будуць творчыя калектывы вобласці, якія захоўваюць народныя традыцыі беларускай, літоўскай і польскай культур. Менавіта гэтыя суседнія краіны аб’ядноўвае Аўгустоўскі канал. 

- Традыцыйна адным з самых яркіх эпізодаў фестываля стане касцюміраванае шэсце ад маста да галоўнай сцэнічнай пляцоўкі, якая будзе ўстаноўлена спецыяльна для выступленняў нашых калектываў, — расказала Аксана Грынцэвіч. — Перад гасцямі выступяць такія папулярныя калектывы, як музычны тэатр «Рада», заслужаны аматарскі калектыў Беларусі фальклорны ансамбль «Гасцінец» з Мінскай вобласці, а таксама хэдлайнер фестываля — арт-група «Багач». Таксама у праграме — выступленні народных і аматарскіх калектываў Гродзенскага раёна.

Кожны фестываль прапануе нешта новае. Вось і на гэты раз гасцей чакае вельмі прыемны пачастунак падчас прэзентацыі самай вялікай «фестывальнай булкі». Яе выпячкай займаюцца самыя знакамітыя кулінары Гродзенскага раёна. 

Падрыхтавана спецыяльная сцэнічная пляцоўка пад назвай «У сяброўстве, адзінстве і згодзе». Тут кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класах па пабытовым танцам, якія будзе суправаджаць ігра на баяне, акардэоне і гармоніку. Яшчэ адна лаўндж-пляцоўка «Нацыянальны каларыт» запросіць усіх паспаборнічаць у лепшым выкананні папулярных хітоў і чэленджаў «тык-ток». Папулярным стаў дзіцячы інтэрактыўны праект «Пабудуем Аўгустоўскі канал разам». Для дзяцей арганізатары падрыхтавалі нарыхтоўкі-макеты аб’ектаў інфраструктуры канала — домікаў, шлюзаў, лодак, караблікаў. Дзеці іх размалёўваюць і складаюць канал. Па словах Аксаны Грынцэвіч, гэта лакацыя ўпершыню праводзілася летась і вельмі спадабалася дзецям.

Захапляльным відовішчам для гледачоў і азартнай падзеяй для ўдзельнікаў абяцае быць «гонка на катамаранах». Конкурс стаў праводзіцца некалькі год таму і стаў адным з самых захапляльных момантаў фестываля. 
Арыгінальнай фотазонай стане імправізаваны Бульвар жывых статуй. Будзе працаваць горад майстроў з майстар-класамі ад самых знакамітых рамеснікаў вобласці. Таксама можна будзе пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Гродзеншчыны. Свята на канале ў суботу працягнецца да 19 гадзін.

Аўтар: Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 26 жніўня 2022
 
Дата публикации:26.08.2022
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Аўгустоўскі канал Гродна Фэст культуры Дамброўка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме