https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэрмін бязвізавага знаходжання іншаземцаў у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей працягваецца да 10 дзён


Указ № 462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" падпісаны прэзідэнтам 26 снежня 2017 года.
Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей з 1 студзеня працягваецца да 10 дзён. 

Згодна з дакументам, на тэрыторыях Брэста і Брэсцкай вобласці, Гродна і Гродзенскай вобласці павялічваецца колькасць пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду з турыстычнай мэтай у Беларусь замежных грамадзян за кошт пунктаў пропуску, размешчаных на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах.

Да 10 сутак усталяваны тэрмін часовага знаходжання з турыстычнай мэтай замежных грамадзян. Акрамя таго, пашыраная тэрыторыя для часовага знаходжання замежных турыстаў. Так, замежным турыстам, якія прыбылі ў парк "Аўгустоўскі канал", дазволенае знаходжанне на тэрыторыі Гродна і ўсяго Гродзенскага раёна, наведвальнікам нацыянальнага парку "Белавежская пушча" — на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" (Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).

Для наведвання Аўгустоўскага канала або турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" замежным грамадзянам варта мець пры сабе сапраўдны дакумент для выезду за мяжу і дакумент, які дае права на індывідуальнае або групавое наведванне адпаведнай тэрыторыі.

Прапанаваны парадак распаўсюджваецца на грамадзян з 77 краін.

"Дакумент прыняты для павышэння эфектыўнасці выкарыстання аб`ектаў турыстычнай інфраструктуры Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і далейшага развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва", — адзначалася ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта. Улады разлічваюць, што рэалізацыя ўказа дазволіць павялічыць турыстычны паток і экспарт турыстычных паслуг на 30%. 

Раней указамі прэзідэнта ад 9 сакавіка 2015 года і ад 23 жніўня 2016-га быў усталяваны бязвізавы парадак уезду і часовага знаходжання на тэрмін да трох сутак на тэрыторыі Белавежскай пушчы і на тэрмін да пяці сутак — на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых да яго тэрыторыях.

8 снежня на выязным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах у Міры намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Аляксандр Ганевіч заявіў, што у 2018 годзе плануецца павялічыць да 10 дзён тэрмін бязвізавага ўезду ў Беларусь праз нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 краін свету.

Паводле яго слоў, МЗС прапанавала ўсім зацікаўленым ведамствам павялічыць тэрмін бязвізавага знаходжання на час другіх Еўрапейскіх гульняў летам 2019 года да 30 дзён, а пасля гэтага спартыўнага мерапрыемства перайсці на гэты ж тэрмін з магчымасцю замежным грамадзянам прыязджаць праз усе пункты пропуску, але гэтая ініцыятыва пакуль не знайшла падтрымкі ў МУС і КДБ.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2018
 
Дата публикации:01.01.2018
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:712
 
Ключевые слова:
Гродна Брэст Аўгустоўскі канал Граница Визовый режим Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме